Пётр Сямёнавіч Пішчымука

Пётр Сямёнавіч Пішчыму́ка (4 лютага 1879, Лубны, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 2 мая 1965) — савецкі вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Член-карэспандэнт АН БССР (1940), доктар хімічных навук (1939), прафесар (1917).

Пётр Сямёнавіч Пішчымука
Дата нараджэння 4 лютага 1879(1879-02-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1965(1965-05-02) (86 гадоў)
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Новаалександрыйскі сельскагаспадарчы інстытут (1904), Брэслаўскі ўніверсітэт (1914). З 1904 у Новаалександрыйскім, з 1916 — у Харкаўскім сельскагаспадарчым інстытутах, у 1928—1933 — загадчык аддзела Інстытута лясной гаспадаркі ў Харкаве, у 1943—1950 і 1957—1963 — загадчык кафедры Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута.

Навуковы ўклад правіць

Устанавіў, што пры зброджванні амінакіслот дражджавымі і плесневымі грыбкамі атрымліваюцца як прамежкавыя прадукты спірты і складаныя эфіры. Распрацаваў сінтэз алкалоіду гардэніну.

Асноўныя працы правіць

  • Материалы к вопросу об анализе живицы // Лесохимическая промышленность. — 1934. — № 8(20) (разам з Л. І. Каркузакі)

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць