Пётр Сяргеевіч Новікаў

Пётр Сяргеевіч Новікаў (28 (15) жніўня 1901 — 9 студзеня 1975) — савецкі матэматык.

Пётр Сяргеевіч Новікаў
руск.: Петр Сергеевич Новиков
Дата нараджэння 15 жніўня 1901(1901-08-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1975(1975-01-09)[1] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Lyudmila Keldysh[d][2]
Дзеці Сяргей Пятровіч Новікаў (матэматык)
Род дзейнасці матэматык
Навуковая сфера тэорыя груп, тэорыя мностваў, матэматычная логіка і тэорыя алгарытмаў[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Мікалаевіч Лузін
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 (28) жніўня 1901 года ў Маскве ў купецкай сям’і. Пасля заканчэння ў 1919 годзе гімназіі паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У сакавіку 1920 года быў прызваны ў Чырвоную армію, дэмабілізаваўся летам 1922 года і вярнуўся ва ўніверсітэт. Скончыў яго ў 1926 годзе. У 1926—1929 гадах вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам М. М. Лузіна.

Працаваў у МХТІ імя Д. І. Мендзялеева (1929—1934, 1943—1944) і ў МІАН імя В. А. Сцяклова (1934—1975), з 1957 года — на пасадзе загадчыка аддзела матэматычнай логікі МІАН.

Знайшоў у сабе сілы не прымаць удзел у палітычнай «справе Лузіна» (1936). У 1968 годзе падпісаў «ліст 99 матэматыкаў» у абарону свайго аспіранта і дысідэнта А. Ясеніна-Вольпіна, гвалтоўна змешчанага ў псіхіятрычную бальніцу. Пасля гэтага быў звольнены з пасады загадчыка кафедры ў МДПІ імя У. І. Леніна.

Памёр 9 студзеня 1975 года пасля працяглай хваробы. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 7).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б в г д е ё ж з MacTutor History of Mathematics archive — 1994.