Пётр Іванавіч Шуйскі
Пётр Іванавіч Шуйскі (пачатак XVI ст. — 1564) — маскоўскі арыстакрат, военачальнік.
Пётр Іванавіч Шуйскі | |
---|---|
Смерць | 1564 ці 26 студзеня 1564[1] |
Месца пахавання | |
Род | Шуйскія |
Бацька | Ivan Shuisky[d] |
Дзеці | Ivan Shuisky[d] |
Званне | ваявода |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗ княжацкага роду Шуйскіх, сын Івана Васілевіча Шуйскага.
Вядомы на службе з 1540 года, баярын з 1550 года. Удзельнік Казанскіх паходаў 1547—1548 гадоў. Першы ваявода перадавога палка ў лютым 1547 года, намеснік пскоўскі з 1550 года.
Першы ваявода перадавога палка ў Казанскім паходзе 1550 года. Разам з князем Аляксандрам Гарбатым заснавальнік Свіяжска. Намеснік і вялікі ваявода свіяжскі (1552—1553), намеснік казанскі (1553—1557).
Першы ваявода вялікага палка (1558—1562) у Лівонскую вайну, ваявода вялікага палка ў паходзе 1563 года на Полацк пад камандаваннем князя старыцкага. Намеснік полацкі з 1563 года.
У бітве пад Чашнікамі 26 студзеня 1564 года пацярпеў паражэнне. Страціўшы ў бітве каня, пешшу прыйшоў у суседнюю вёску. Паводле некаторых звестак, пазнаўшы ў ім маскоўскага ваяводу, сяляне абрабавалі яго, а затым утапілі ў студні. Цела маскоўскага военачальніка знойдзена пераможцамі. У знак сваёй перамогі літоўскі ваявода Мікалай Радзівіл прывёз цела Шуйскага ў Вільню, дзе яго з ушанаваннямі пахавалі.
Сям’я
правіцьДзеці:
- Іван Петравіч Шуйскі (памёр у 1587 годзе)
- Мікіта Пятровіч Шуйскі (забіты ў Маскве падчас пажару 24 мая 1571)
Зноскі
- ↑ Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
Літаратура
правіць- Шуйский, Петр-Гурий Иванович // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.—М., 1896—1918. — Т. 23. — С. 514—515. (руск.)
Спасылкі
правіць- Шуйские, княжеский род // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.