У цяперашні момант піва ў Беларусі выпускаецца сям’ю піўзаводамі. Найбуйнейшы вытворца — дзяржаўная кампанія «Крыніца» (Мінск), якая ў 2008 годзе забяспечыла 38 % нацыянальнай вытворчасці піва[1]. Таксама трывалыя пазіцыі на беларускім рынку займаюць кампаніі «Аліварыя» (Мінск, уладальнік дацкая Carlsberg), «Лідскае піва» (Ліда, уладальнік фінская Olvi) і «Бабруйскі бровар» (Бабруйск і Рэчыца, сумеснае кіраванне нідэрландскай Heineken і міжнароднай Oasis).

Кампаніі «Дзвінскі бровар» (Віцебск) і «Полацкае піва» (Полацк) займаюць малую долю рынку, а кампанія «Брэсцкае піва» (Брэст) з 2014 года прызнана банкрутам, знаходзіцца ў стадыі санацыі і выстаўлена на аўкцыён.

Асаблівасці беларускага рынку піва — гэта параўнальна вялікая доля піва, якая рэалізуецца ў ПЭТ-ўпакоўцы, і значны аб’ём імпартнай прадукцыі (каля 20 % рынку; прысутнасць на рынку пастаянна нарошчваюць асноўныя гульцы — Heineken, Carlsberg, Olvi)[2]. Таксама — досыць нізкая крэпасць піва (ад 4 да 5 %, толькі некаторыя гатункі (напр. «Стары замак» Лідскага завода) маюць крэпасць каля 6 %).

Гісторыя правіць

У даўніну піваварня (як і вінакурня) па-беларуску называлася бровар, а півавар броварам[3]. У музеі пад адкрытым небам «Дудуткі», што недалёка ад Мінска, знаходзіцца адзіны бровар, для якога зроблена выключэнне ў дзяржаўнай манаполіі на выраб алкаголю[4].

Піўныя брэнды правіць

Аб’ёмы вытворчасці правіць

У 2016 годзе больш за палову піва 23,8 млн дал было выраблена ў Мінску (Крыніца, Аліварыя), 10 млн дал у Гродзенскай вобласці (Лідскае піва), 6 млн дал у Магілёўскай вобласці (Бабруйскі бровар), 2,8 млн дал у Брэсцкай вобласці (Брэсцкае піва)[5].

  • У 1995 годзе вытворчасць піва ў Беларусі склала 15,2 млн дал.
  • У 2000 годзе — склала 23,7 млн дал.
  • У 2001 годзе — скарацілася на 8, 4 % да 21,7 млн дал.
  • У 2002 годзе — скарацілася на 6,4 % да 20,3 млн дал.
  • У 2003 годзе — павялічылася на 1,5 % да 20,6 млн дал.
  • У 2004 годзе — павялічылася на 10,5 % да 22,7 млн дал.
  • У 2005 годзе — павялічылася на 19,8 % да 27,2 млн.дал.
  • У 2006 годзе — павялічылася на 22 % да 33, 2 млн.дал.
  • У 2007 годзе — павялічылася на 6,9 % да 35,5 млн дал.
  • У 2008 годзе — скарацілася на 0, 4 % да 35, 3 млн.дал.
  • У 2009 годзе — скарацілася на 5 % да 33,7 млн дал.
  • У 2010 годзе — павялічылася на 18,4 % да 39,7 млн.дал.
  • У 2011 годзе — павялічылася на 18,2 % да 46,9 млн.дал.
  • У 2012 годзе — скарацілася на 8,7 % да 42, 8 млн.дал.
  • У 2015 годзе — 40,7 млн дал.
  • У 2016 годзе — 43,2 млн дал[5].

Зноскі

  1. Беларусь: инвестиции в перспективу // pivnoe-delo.info
  2. «Оболонь» рассчитывает на рыночные методы // pivnoe-delo.info
  3. Самогонный аппарат (бровар) в Дудутках (Белоруссия)
  4. Дудутки. Белоруссия. Музей народных ремесел.
  5. а б Промышленность Республики Беларусь. Статистический сборник. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2017. — С. 95.

Спасылкі правіць