Піеланефрыт (грэч. πήληξ + νεφρόςлаханка + нырка) — запаленне ныркавай лаханкі праз заражэнне мікробам, што выклікае парушэнне функцыі нырак (нефрыт). Ускладненне хваробы вядзе да пашкоджання ныркі, што ўяўляе пагрозу для жыцця.

Піеланефрыт
МКХ-10 N10.10.-N12.12., N20.920.9
МКБ-10-КМ N10-N16, N12 і N16
МКХ-9 590590, 592.9592.9
МКБ-9-КМ 590.80[1][2]
DiseasesDB 29255
MedlinePlus 000522
eMedicine ped/1959 
MeSH D011704
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паяснічны боль пры піеланефрыце

Папярэджанне правіць

Прадухіленню хваробы спрыяе мачэнне кожныя тры гадзіны, пазбяганне стасункаў з заразнымі хворымі падчас успышак вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (грып) і лячэнне карыесу, танзіліту, адэноідаў, запалення жоўцевага пузыра і ніжняга аддзела мачавой сістэмы  (англ.) (урэтрыт і цыстыт)[3], пазбяганне празмерных цялесных нагрузак і пераахаладжэння.

Прычыны правіць

Хваробе спрыяе ўскладнены адток мачы пры мочакаменнай хваробе і адэноме прадсталёвай залозы, нястача вітамінаў, пераахаладжэнне, зніжэнне імунітэту і цукровы дыябет[4].

Праявы правіць

Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпературу да +40°С, дрыжыкі, праліўны пот, боль у паяснічнай вобласці, смагу, млоснасць, парушэнне мочаспускання і з'яўленне мутнага асадка ў мачы[5].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Святлана Барысенка. Піеланефрыт: лячэнне — не перарываць // Краіна здароўя. — 15 снежня 2009. — № 52 (166). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
  4. Вольга Цыбульская. «Вымыйце» піеланефрыт з нырак // Звязда : Газета. — 19 ліпеня 2008. — № 133 (26246). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. Вольга Кулінковіч. Піеланефрыт: не дапусці рэцыдыву // Краіна здароўя. — 3 лютага 2011. — № 5 (241). — С. 5.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць