Пізанская вежа (італ.: Torre pendente di Pisa) — званіца, частка ансамбля гарадскога сабора Санта-Марыя Асунта (Пізанскі сабор) у горадзе Піза. Будаўніцтва вежы было скончана ў 1360 годзе. Вежа атрымала мянушку «Вежа, якая падае» і сусветную вядомасць дзякуючы таму, што яна моцна нахіленая і быццам «падае».

Славутасць
Пізанская вежа
італ.: Torre di Pisa[1][2]
43°43′23″ пн. ш. 10°23′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва[7]
Епархія Пізанская архідыяцэзія[d]
Архітэктурны стыль раманскі стыль
Архітэктар Bonanno Pisano[d] і Diotisalvi[d]
Дата заснавання 1173[8]
Вышыня 58 м[9]
Матэрыял мармур[8] і камень[d]
Сайт opapisa.it (італ.)
opapisa.it/en/ (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вышыня вежы складае 55,86 м ад зямлі на самым нізкім баку і 56,7 м на самым высокім баку. Шырыня сцен у аснове складае 4,09 м і уверсе 2,48 м. Яе маса ацэньваецца ў 14453 т. Бягучы нахіл складае каля 5 ° (адхіленне прыкладна 4,9 м ад вертыкалі). Вежа мае 294 прыступкі.

Гісторыя будаўніцтва правіць

Будаўніцтва вежы вялося ў 2 этапы, пачынаючы з 9 жніўня 1173 г, і з двума доўгімі перапынкамі працягвалася амаль 200 гадоў, да 1360 года. Вежа з’яўляецца званіцай каталіцкага сабора на П’яцца дэі Міраколі. Аўтар праекта так і застаўся невядомы. Без сумнення, вежа з’яўляецца адной з самых выдатных званніц Еўропы. Раней лічылі, што нахіл вежы з’яўляўся часткай праекта, але зараз гэтая версія падаецца малаверагоднай. Вежа праектавалася вертыкальнай, але нахіл пачаў адчувацца ўжо ў працэсе будаўніцтва і можа быць звязаны з дзеяннем такіх фактараў, як мяккасць глебы, ненадзейнасьць або неадпаведнасць падмурка, размыты грунт пад вежай у працэсе будаўніцтва.

Галерэя правіць

Зноскі

Спасылкі правіць