Пікарэц
рака ў Беларусі
Пікарэ́ц — рака ў Беларусі, у Свіслацкім і Ваўкавыскім раёнах Гродзенскай вобласці, у басейне Нёмана.
Пікарэц | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 11 км |
Басейн | 99 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2,5 км на захад ад вёскі Палонка |
• Каардынаты | 53°02′52″ пн. ш. 24°09′08″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нятупа |
• Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Мсцібава |
• Каардынаты | 53°06′32″ пн. ш. 24°15′16″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,1 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нятупа → Рось → Нёман |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 11 км[1]. Плошча вадазбору 99 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км на захад ад вёскі Палонка, цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша, зліваючыся з ракой Навумка на поўдзень ад вёскі Мсцібава ўтварае раку Нятупа. У верхнім цячэнні называецца Палонка. Асноўны прыток — рака Свінка. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае. Каля вёсак Палонка і Шусцікі створаны сажалкі (плошчай адпаведна 0,02 км² і 0,56 км²).
Зноскі
Літаратура правіць
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Пікарэц // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 190.