Піла́д (стар.-грэч.: Πυλάδης) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі[1]. Сын цара Факіды Строфія[2] і сястры Агамемнана. Каханы сябар Арэста[3]. Калі Арэст помсціў за бацьку, Пілад забіў сыноў Наўплія, якія прыйшлі на дапамогу Эгісфу[4].

Пілад і Арэст

Пасля вяртання з блуканняў ажаніўся з сястрой Арэста - Электрай.

Паводле адной з версій, усталяваў дэльфійскую амфіктыёнію[5].

Пілад з'яўляецца дзеючай асобай трагедыі Эсхіла «Хаэфоры», Сафокла «Электра» (без слоў), Еўрыпіда «Электра» (без слоў), «Арэст» і «Іфігенія ў Таўрыдзе», Пакувія «Хрыс», Сенекі «Агамемнан» (без слоў).

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.312-313; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка Э VI 24.25.27-28
  2. Еўрыпід. Іфігенія ў Таўрыдзе 917
  3. Авідзій. Любоўныя элегіі II 6, 15-16 далей
  4. Паўсаній. Апісанне Элады I 22, 6
  5. Схолии к Софоклу. Трахинянки 639 // Кулишова О. В. Дельфийский оракул в системе античных межгосударственных отношений. СПб, 2001. С.171

Спасылкі правіць