Пінкстанскі фарфор

Пінкстанскі фарфор (англ.: Pinxton porcelain) — парцалянавыя вырабы, зробленыя Джонам Коўкам і Уільямам Білінгслі ў Пінкстане, Дэрбішыр, Англія.

Гісторыя правіць

Пінкстанскі фарфор засноўваўся на арэндаваных землях трэцяга сына Д'Эвеса Коўка, які вёў бізнес сумесна з мастаком па фарфоры Уільямам Білінгслі, вядомым якасцю сваіх парцалянавых малюнкаў. Білінгслі, аднак, быў зацікаўлены перш за ўсё ва ўдасканаленні рэцэпту фарфору, які, як мяркуецца, ён атрымаў ад Захара Бормана (Zachariah Boreman)[1]. Білінгслі нарэшце пакінуў справу і заснаваў дэкаратыўную краму ў Менсфілдзе, у якой займаўся ўпрыгожваннем фарфоравай керамікі. Джон Коўк працягваў бізнес з 1799 па 1806 гады, нават узяўшы ў партнёры Генры Бэнкса з 1801 па 1802 гады.

Коўк ажаніўся з Сюзанай Уілмат (Susanna Wilmot) у красавіку 1806, і хоць фарфоравы бізнес працягваўся пад кіраўніцтвам Джона Катса, былым менеджарам па дэкарацыях да 1813, Коўк засяродзіўся на сваіх вугальных капальнях у Пінкстане і перанёс свой сямейны маёнтак у Дэбдэйл Хол.

Праілюстрыраваны чайнік быў выраблены Пінкстанскай фабрыкай, малюнак на ім адлюстроўвае Брукхіл Хол, які быў домам для Джона Коўка. Гэтая праца з'яўляецца часткай калекцыі Пінкстанскага фарфору ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2].


Зноскі

  1. Pinxton Porcelain. Encyclopedia Brittanica. Праверана 1 June 2011.
  2. Brookhill Hall Teapot(недаступная спасылка). Derby Museums. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2009. Праверана 1 June 2011.