Пінска-Тураўскі полк — вайсковая і адмінінстрацыйна-вайсковая адзінка на тэрыторыі сучаснай Беларусі, якая існавала у 1654—1659 г. на акупаваных расійскім і казацкімі войскамі землях. Створаны на этнічна беларускіх землях з украінскіх казакаў і мясцовых паказачаных сялянаў. Цэнтр — Тураў.