Пінхус Крэмень

Беларускі і францускі мастак габрэйскага паходжаньня

Пінхус Крэмень (фр.: Pinchus Krémègne; 28 ліпеня 1890, Жалудок, каля Ліды, Расійская імперыя5 красавіка 1981, Серэ, дэпартамент Усходнія Пірэнеі, Францыя) — французскі мастак Парыжскай школы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама скульптурай і графікай.

Пінхус Крэмень
літ.: Pinchus Kremen
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 ліпеня 1890(1890-07-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1981(1981-04-05)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, літограф
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм і Парыжская школа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, бацька — рамеснік. У 1909—1910 вучыўся ў мастацкай школе Вільні, дзе пазнаёміўся з Суціным і Кікоіным.

У 1912 пасяліўся ў Парыжы, у інтэрнацыянальным інтэрнаце мастакоў «Вулей» (фр.: La Ruche). Пазнаёміўся з Шагалам, Лежэ, Цадкіным, Мадыльяні, Дэрэнам. У 1914 выставіў тры скульптурныя працы ў Салоне незалежных.

У Першую сусветную вайну жыў у Парыжы. У гэты перыяд яго карцінамі пачалі цікавіцца парыжскія калекцыянеры (Поль Гіём, Леапольд Збароўскі). У 1918 пасяліўся ў Серэ, прыязджаў у Парыж, у 1920-я гады шмат падарожнічаў (Корсіка, Швецыя).

Другую сусветную вайну правёў на поўдні Францыі, у дэпартаменце Карэз, быў наёмным работнікам у вёсцы. У 1945 пасяліўся ў Серэ.

Пахаваны ў Парыжы на могілках Манпарнас.

Дзевяць яго жывапісных твораў захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[3].

Зноскі

  1. Pinchus KremegneOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. Pinkus Krémègne // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Кремень Пинхус Архівавана 29 жніўня 2021.

Літаратура правіць

  • George W. Kremegne. Paris: Triangle, 1930
  • Diehl G. Kremegne ou l’expressionnisme sublimé. Paris: Navarin editeur, 1990
  • Kremegne. Chartres: Musée des Beaux-Arts de Chartres, 1996