Пі́та (грэч. πίτα) — круглы, плоскі, прэсны хлеб у кухнях краін Міжземнамор'я, Балкан і Блізкага Усходу. Распаўсюджана таксама ў Грэцыі, на Кіпры, у Паўночнай Афрыцы, Леванце, Іране, Арменіі, Турцыі.

Піта

Паходжанне правіць

Піта ўяўляе сабой слаба квасны хлябок, плоскі, круглы або авальны, памеры якога вагаюцца.

Слова «піта» паходзіць ад грэчаскага грэч. πίτα, якое, верагодна, паходзіць ад старажытнагрэчаскага pēktos (πηκτός), што азначае «цвёрды» ці «камкаваты».[1] У арабскім свеце слова «піта» з'яўляецца запазычаннем, увесь хлеб называюць khubz (звычайны хлеб), а ўласна піта вядома як khubz Арабі (арабскі хлеб). Арабская павараная кніга 10 стагоддзя, Kitab al-Tabikh, напісаная Ібн аль-Саяры Варакам, утрымоўвае шэсць рэцэптаў для khubz для прыгатавання ў печцы тандыр.[2]

 
Піта з фалафелем і салатам

Выкарыстанне правіць

Піта можа выкарыстоўвацца ў якасці асновы, на якую выкладываюць розныя соусы, а таксама хумус і тарамасалату. Пітой агортваюць кебабы, гірас або фалафель. Пераважна піту пякуць пры высокіх тэмпературах (232 ° C), у выніку чаго плоскія кругельчыкі цесту ў некалькі разоў павялічваюцца ў аб'ёме. Адметная асаблівасць традыцыйнай піты — вадзяны пар, які ўтвараецца ў цесце пры выпечцы, запашваецца ў пузыры ў цэнтры кругельчыка, адасабляючы пласты цеста. Такім чынам, у сярэдзіне кругельчыка утвараецца «кішэня», якую можна адкрыць, надрэзаўшы край піты вострым нажом, і ў якую можна пакласці салаты або мяса.

Зноскі

  1. Babiniotis, Georgios (2005). Λεξικό της Νέας Ελληνικής Γλώσσας (Lexicon of New Greek). Κέντρο Λεξικολογίας. p. 1412. ISBN 960-86190-1-7.
  2. Nawal Nasrallah, Annals of the Caliphs' Kitchens: Ibn Sayyar al-Warraq's Tenth Century Baghdadi Cookbook, Brill: Leiden, the Netherlands, 2007. pp. 118—126.