Пітсбургскі ўніверсітэт

Пітсбургскі ўніверсітэт (англ.: University of Pittsburgh) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Пітсбург, штат Пенсільванія, ЗША.

Пітсбургскі ўніверсітэт
англ.: University of Pittsburgh
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Pittsburgh
Заснаваны 1787
Студэнты 32 277[1] і 31 924[2]
Размяшчэнне Пітсбург, Пенсільванія, ЗША
Сайт pitt.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт складаецца з 17 школ і каледжаў у гарадскім кампусе ў Пітсбурзе, дзе знаходзіцца адміністрацыя ўніверсітэта і пражывае і навучаецца каля 28 000 студэнтаў і аспірантаў. Пітсбургскі кампус плошчай 132 акра ўключае ў сябе розныя гістарычныя будынкі, якія з'яўляюцца часткай гістарычнага раёна Шэнлі-Фармз, у першую чаргу яго 42-павярховы цэнтральны будынак у стылі неаготыкі. Універсітэт таксама кіруе чатырма кампусамі ў Заходняй Пенсільваніі, размешчанымі ў Брэдфардзе, Грынсберзе, Джонстаўне і Цітусвіле.

Былыя і цяперашнія выкладчыкі і выпускнікі ўніверсітэта ўключаюць 6 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 3 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 3 лаўрэатаў прэміі Акадэміі мастацтваў і навук, членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, 7 сенатараў ЗША, 3 міністраў ЗША і 5 губернатараў штатаў ЗША.

Структура правіць

Школы і каледжы правіць

  • Мастацтваў і навук
  • Бізнесу
  • Вылічальнай тэхнікі і інфармацыі
  • Стаматалогіі
  • Адукацыі
  • Інжынерыі
  • Агульных студый
  • Здароўя і рэабілітацыі
  • Права
  • Медыцыны
  • Сястрынскай справы
  • Фармацыі
  • Грамадскіх і міжнародных адносін
  • Грамадскага здароўя
  • Сацыяльнай работы

Рэгіянальныя кампусы правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць