Пішчаль

гістарычная назва агнястрэльнай зброі

Пішча́ль (магчыма, усходнесл. пишталь, пищаль): агульная назва, якой на землях Русі азначалі ранейшыя ўзоры агнястрэльнай зброі — стрэльбы і гарматы; вядомая і ў іншых мовах.

Назва, за зброяй, з’явілася ў канцы 14 ст., і ўжывалася да 18 ст. (кнотавыя і крамянёвыя ручныя пішчалі; назва гармат ужывалася да 17 ст.). У старабеларускіх дакументах назва ўжывалася, напрыклад, у 1490-х гг. Падобная назва вядомая ў польскіх крыніцах: так, польская пяхота мела ў кан. 14 — пач. 15 ст. лёгкія гакаўніцы і пішчалі (piszczel), якія апісваюцца як «зброя, лягчэйшая за гакаўніцу»[1].

Зараджанная пішчаль у разрэзе: 1 — запальная адтуліна, 2 — парахавы зарад, 3 — ушчыльнікавы клак (пакулле), 4 — куля, 5 — фіксавальны клак.

Назва, відаць, паходзіць ад усходнесл. і старабел. пишталь, пищаль, пищалка, писчалка «духавы музычны інструмент з высокім гучаннем, дудачка». Падобныя назвы муз. інструментаў сустракаюцца і ў іншых славянскіх мовах: у славенскай, харвацкай, польскай, украінскай і інш.[2]

Такой назвай азначаліся, напрыклад:

Зноскі

  1. Кабельскі, С.32,33.
  2. Гл. Этымалагічны і Гістарычны (Т.24, С.337) слоўнікі бел. мовы.

Літаратура правіць

  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С.558.
  • Stanisław Kobielski. Polska broń palna, 1975. — 201 с.: іл.