П’ер Башан (фр.: Pierre Beauchamp; 30 кастрычніка 1631 — 1705) — французскі харэограф, балетмайстар, танцор і кампазітар.

П’ер Башан
фр.: Pierre Beauchamp
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1631(1631-10-30)
Месца нараджэння
Дата смерці люты 1705 (73 гады)
Месца смерці
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі артыст балета, харэограф, музыкант, кампазітар
Выхаванцы Michel Blondy[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

П’ер Башан нарадзіўся 30 кастрычніка 1631 года ў Версалі. За свой талент у харэаграфічным мастацтве быў прызначаны ў 1664 г. дырэктарам Акадэміі танца і галоўным інтэндантам прыдворнага балета, а праз некалькі гадоў — балетмайстрам. Башан першым пачаў выпускаць на сцэну дам, да яго жаночыя ролі выконваліся мужчынамі ў жаночым адзенні.

Заслуга яго ў гісторыі танцавальнага мастацтва ў тым, што ён імкнуўся надаць танцам на сцэне больш ажыўлення, разнастайнасці і выразнасці, чым раней, да яго пад балетам разумелі выкананне паваны, гавота ці ўвогуле якога-небудзь карагоднага танца, які ўстаўляўся ў п’есу ў выглядзе інтэрмецца.

Зноскі