Рабінзоны Манцінсаары
«Рабінзо́ны Манцінсаары» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» сумесна з WDR /Arte ў 2008 годзе.[1]
Рабінзоны Манцінсаары | |
---|---|
Рабінзоны Манцінсаары | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 55 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2008 |
IMDb | ID 1493130 |
Сюжэт правіць
Востраў у цэнтры вялікага возера, дзе сярод кінутых вайскоўцамі ўмацаванняў, забытых могілак, пустых школ і хат жывуць два апошніх жыхара некалі люднага паселішча — Клюня і Маці. Яны ўжо не маладыя, але замест таго каб трымацца разам, жывуць ва ўзаемнай варожасці, хоць яны грамадзяне краін былога Савецкага Саюза, адзін з іх беларус, а другі — фін. Да Другой сусветнай вайны востраў Манцінсаары на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Фіны жылі тут заўсёды, любілі сваю прыроду, лясы. Гэтая любоў збліжае двух людзей. Адзін з іх, былы ляснік, трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Маці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус Клюня зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытай душой. На востраве ён стварыў свой уласны свет, уласную краіну. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтага вострава…
У фільме здымаліся правіць
Акцёр | Роля |
---|---|
Аляксей Клюня | |
Маці Кюльмялуома | |
Алмаз | |
Чапі | |
Тайза |
Здымачная група правіць
- сцэнарый — Віктар Кіпель, Алена Савіч
- ідэя — Вольга Мікалайчык
- рэжысёр — Віктар Кіпель
- аператары — Ян Ганчар, Анатоль Заяў
- гукатэхнік — Вальдэмар Кучынскі
- гукарэжысёр — Анне Толкінен
- карэкцыя колеру — Уфук Генц
- выканаўчыя прадзюсары — Ціна Бёрнэр, Себаціан Гаснэр
- рэдактары — Сабіна Рольбэрг, Сары Валанен
- прадзюсары — Хайна Дэкерт, Каарле Аха
Узнагароды правіць
- Cinéma du Réel — 2009, пераможца «SCAM Award» Віктар Аслюк
- Prix Europa — 2009, пераможца «Special Commendation» у катэгорыі «TV Documentary» рэжысёр Віктар Аслюк
- Festival International du Film Insulaire de Groix (FIFIG) — 2009, пераможца Mention spéciale «Île d'Or» du Jury рэжысёр Віктар Аслюк
- Festival International du Cinéma des Peuples Ânûû-rû Âboro — 2009, пераможца Best Documentary у міжнароднай катэгорыі рэжысёр Віктар Аслюк
Зноскі
- ↑ Лапо, Алесь.. Віктар Аслюк: “Дакументальныя фільмы павінныя раскрываць беларускую ментальнасць”(недаступная спасылка). Будзьма беларусамі! (29 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
Спасылкі правіць
- «Рабінзоны Манцінсаары» на YouTube
- Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка ў Музеі гісторыі беларускага кіно Архівавана 22 ліпеня 2021. на сайце «Беларуская асацыяцыя журналістаў»
- Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка ў Музеі гісторыі беларускага кіно на сайце «Новы Час»
- Рэтраспектыва Віктара Аслюка на Facebook