Равалпіндзі
горад у Пакістане
Равалпіндзі (урду: راولپنڈی, англ.: Rawalpindi, панджаб.: راولپنڈی) — горад на поўначы Пакістана, на рацэ Лех, паблізу г. Ісламабад. 1 853 190 жыхароў (2013). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёва-прамысловы цэнтр. Прамысловасць: тэкстыльная, цэментная, хімічная, абутковая, харчовая, машынабудаўнічая і металаапрацоўчая. Народныя промыслы: дыванаткацтва, вытворчасць ювелірных вырабаў, саматужных вырабаў з дрэва, металаў.
| ||||||||||||||||
Універсітэт. Археалагічны музей.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- ↑ а б в archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20170829162305/http://www.pbscensus.gov.pk/sites/default/files/population_of_major_cities_census_2017%20_0.pdf