Радваніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Радва́ніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Радванічы.

Радваніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Вялікія Радванічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 071 чалавек
Радваніцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радванічы. Пасля скасавання Жабінкаўскага раёна 8 жніўня 1959 года перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Муры (злілася з вёскай Малыя Радванічы)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Радваніцкага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 4 населеныя пункты:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Вялікія Радванічы вёска 436 225007
Малыя Радванічы вёска 541 225007
Міхалін вёска 17 224010
Франопаль вёска 77 225007

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1071 чалавек[3], з іх 79,7 % — беларусы, 9,3 % — украінцы, 7,3 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.