Раджастхані — інда-арыйская мова, распаўсюджаная ў індыйскім штаце Раджастхан. Раней звычайна разглядалася як адзін з заходніх дыялектаў хіндзі; сёння ўсё часцей прызнаецца асобнай мовай. Урад Раджастхана абвясціў раджастхані афіцыйнай мовай штата. Акрамя Раджастхана мова ўжываецца ў прыгранічных раёнах штатаў Гуджарат, Хар’яна і Пенджаб, а таксама ў пакістанскіх правінцыях Пенджаб і Сінд. Колькасць носьбітаў мовы ацэньваецца ў 50—80 млн чалавек; ацэнкі моцна вагаюцца ў залежнасці ад уключэння або неўключэння тых ці іншых дыялектаў.

Раджастхані
Саманазва राजस्थानी
Краіны Індыя, Пакістан
Рэгіёны Раджастхан
Агульная колькасць носьбітаў больш 50 млн.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская надгаліна
Індаарыйская галіна
Цэнтральная група
Раджастхані
Пісьменнасць Дэванагары
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 рад 555
ISO 639-1
ISO 639-2 raj
ISO 639-3 raj
Ethnologue raj
IETF raj
Glottolog raja1256

Спасылкі правіць

 
Wikimedia Incubator