Радкоў
Радко́ў[2] (трансліт.: Radkoŭ, руск.: Радков) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.
Вёска
Радкоў
|
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 26 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 256 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія правіць
На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці), на захадзе меліярацыйныя каналы.
Транспартная сетка правіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя правіць
Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, на ўсходзе невялікі адасоблены ўчастак забудовы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.
Гісторыя правіць
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Крукавіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «Шлях Леніна», працавала гамарня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (146 двароў са 149) і забілі 120 жыхароў[3]
У снежні 1943 года карнікі забілі яшчэ 9 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўночнай ускраіне вёскі; у 1966 годзе пастаўлены абеліск). 94 жыхары загінулі на фронце.
Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941—1945 гг. правіць
Прозвішча, імя, імя па бацьку | Год нар. | Званне | Пасада | Дата смерці | Месца пахавання | Найбліжэйшая радня |
---|---|---|---|---|---|---|
Казакоў Сямён Фёдаравіч[4] | 1913 | Чырвонаармеец | Стралок | 19.03.1944 | г. Ковель | Жонка Казакова Еўдакія Фёдараўна |
Селівон Мікалай Сцяпанавіч[5] | 1928 | Чырвонаармеец | Стралок | 18.02.1945 | Грос Эзерыц, Германія | Бацька Селівон Сцяпан |
Спіс жыхароў Радкова, ваенаслужачых Чырвонай Арміі, якія прапалі без вестак у 1941—1945 гг. правіць
Прозвішча, імя, імя па бацьку | Год нар. | Званне | Пасада | Дата смерці | Месца пахавання | Найбліжэйшая радня |
---|---|---|---|---|---|---|
Ігнатовіч Якаў Фёдаравіч[6] | 1898 | Чырвонаармеец | Стралок | Невядома | Невядома | Жонка Ігнатовіч Марыя Сямёнаўна |
Ігнатовіч Ціхан Цярэнцевіч[7] | 1903 | Чырвонаармеец | Стралок | Невядома | Невядома | Жонка Ігнатовіч Вера Навумаўна |
Ігнатовіч Даніла Цярэнцевіч[8] | 1898 | Чырвонаармеец | Стралок | Невядома | Невядома | Жонка Ігнатовіч Яўгенія Піліпаўна |
Ігнатовіч Павел Яфімавіч[9] | 1912 | Чырвонаармеец | Стралок | Невядома | Невядома | Жонка Ігнатовіч Просся Яўгенаўна |
Ігнатовіч Дзмітрый Данілавіч[10] | 1908 | Радавы | Стралок | Невядома | Невядома | Бацька Ігнатовіч Даніла Іванавіч |
Палуян Дзямян Сцяпанавіч[11] | 1912 | Чырвонаармеец | Стралок | Невядома | Невядома | Жонка Палуян Вольга Данілаўна |
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 2011 год — 4 двары, 6 жыхароў.
Дынаміка правіць
- 1897 год — 31 двор, 261 жыхар (паводле перапісу).
- 1925 год — 96 двароў.
- 1940 год — 149 двароў, 750 жыхароў.
- 1959 год — 191 жыхар (паводле перапісу).
- 1997 год — 14 двароў, 26 жыхароў.
- 2004 год — 8 двароў, 11 жыхароў.
Вядомыя выхадцы правіць
- Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1930—2005) — заслужаны машынабудаўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
- Ніна Манцэвіч (Ігнатовіч) — сузаснавальнік і выдавец найбуйнейшага беларускамоўнага перыядычнага рэгіянальнага выдання Беларусі «Рэгіянальная газета». (19 жніўня 1958 г.)[12]
Асобы, звязаныя з Радковам правіць
- Грэг Ігнатовіч (Greg Ignatovich)[13] — заснавальнік і кіраўнік найбуйнейшай музычнай пляцоўкі ў Грэцыі Vagabond founder & CEO. Дыджэй. Вядомы сваімі выступамі ў Грэцыі, Македоніі, ЗША, Расіі. Сын беларуса-эмігранта, праўнук селяніна з Радкова Паўла Ігнатовіча.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Радков. Белорусские деревни, уничтоженные в годы Великой Отечественной войны//НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.2650. Л.28; НАРБ. Ф.1363. Оп.1. Д.1630. Л.21-22, 36; НАРБ. Ф.861. Оп.1. Д.12. Л.60-61
- ↑ [ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=56234346]
- ↑ [1]
- ↑ Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
- ↑ Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
- ↑ Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
- ↑ Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.
- ↑ [2]
- ↑ [ http://www.obd-memorial.ru/html/info.htm?id=61331042 Именной список безвозвратных потерь рядового и сержантского состава по Домановичскому району Полесской области БССР за период 1941—1945 гг.]
- ↑ «Рэгіянальная газета» Архівавана 18 мая 2013.
- ↑ https://www.residentadvisor.net/dj/gregignatovich Архівавана 28 студзеня 2019.
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх