Радыёхва́лі — электрамагнітнае выпрамяненне, даўжыня хвалі якога большая за ўмоўную граніцу 50 мкм (частата менш за 6×1012 Гц = 6000 ГГц).

Анімацыя напружання і току ў прыёмнай дыпольнай антэне[ru]
Антэна радыёлакацыйнай станцыі

Паводле тэхнічных стандартаў[1][2][3], радыёхвалі — электрамагнітныя хвалі, частоты якіх умоўна абмежаваныя частотамі ніжэй за 3000 ГГц, якія распаўсюджваюцца ў прасторы без штучнага хвалявода.

Радыёхвалі ў электрамагнітным спектры размяшчаюцца ад вельмі нізкіх частот аж да інфрачырвонага дыяпазону. З улікам класіфікацыі Міжнародным саюзам электрасувязі радыёхваль па дыяпазонах, да радыёхваль адносяць электрамагнітныя хвалі з частотамі ад 0,03 Гц да 3 ТГц, што адпавядае даўжыні хвалі ад 10 млн кіламетраў да 0,1 міліметра.

У шырокім сэнсе радыёхвалямі з’яўляюцца разнастайныя хвалевыя працэсы электрамагнітнага поля ў апаратуры (напрыклад, у хваляправодных прыладах, у інтэгральных схемах і інш.), у лініях перадачы і, нарэшце, у прыродных умовах, у асяроддзі, якое падзяляе перадатачную і прыёмную антэны[4].

Радыёхвалі, з’яўляючыся электрамагнітнымі хвалямі, распаўсюджваюцца ў свабоднай прасторы са скорасцю святла. Натуральнымі крыніцамі радыёхваль з’яўляюцца ўспышкі маланак і астранамічныя аб’екты. Штучна створаныя радыёхвалі выкарыстоўваюцца для стацыянарнай і мабільнай радыёсувязі, радыёвяшчання, радыёлакацыі, радыёнавігацыі, спадарожнікавай сувязі, арганізацыі бесправадных камп’ютарных сетак і ў мностве іншых абласцей.

Працэсы выпрамянення, распаўсюджвання і пераўтварэння радыёхваль вывучае радыёфізіка і радыётэхніка.

Існаванне радыёхваль эксперыментальна даказана Г. Герцам (1888).

Адрозніваюць радыёхвалі, узбуджаныя штучнымі крыніцамі (радыёперадатчыкамі), і радыёхвалі, якія паступаюць ад пазаземных крыніц ці выкліканы маланкай. Радыёхвалі ад штучных крыніц умоўна падзяляюць па даўжыні хвалі (частаце) на дыяпазоны (гл. радыёчастоты), з іх дапамогай перадаюць інфармацыю, вызначаюць адлегласці да аб’ектаў і інш. Энергію такіх радыёхваль можна канцэнтраваць у вузкі пучок з дапамогай накіраваных антэн ці радыёхваляводаў. Радыёхвалі выкарыстоўваюцца ў радыёсувязі, радыёлакацыі, радыёастраноміі і інш.

Дыяпазоны радыёхваль правіць

Радыёхвалі падзяляюцца на:

  1. звышдоўгія хвалі з даўжынёй хвалі больш 10 км (частата менш 3×104 Гц = 30 кГц);
  2. доўгія хвалі ў інтэрвале даўжынь ад 10 км да 1 км (частата ў дыяпазоне 3×104 Гц — 3×105 Гц = 300 кГц);
  3. сярэднія хвалі ў інтэрвале даўжынь ад 1 км да 100 м (частата ў дыяпазоне 3×105 Гц — 3×106 Гц = 3 МГц);
  4. кароткія хвалі ў інтэрвале даўжынь хваль ад 100 м да 10м (частата ў дыяпазоне 3×106 Гц — 3×107 Гц = 30 МГц);
  5. ультракароткія хвалі з даўжынёй хвалі менш 10 м (частата больш 3×107 Гц = 30 МГц). Ультракароткія хвалі ў сваю чаргу падзяляюцца на:
    1. метровыя хвалі;
    2. сантыметровыя хвалі;
    3. міліметровыя хвалі;
    4. субміліметровыя ці мікраметровыя.

Хвалі з даўжынёй хвалі менш, чым 1 м (частата менш чым 300 МГц) называюцца мікрахвалямі ці хвалямі звышвысокіх частот (ЗВЧ-хвалі).

Зноскі правіць

  1. Регламент радиосвязи. Статьи. — Швейцария, Женева: МСЭ, 2012. Статья 1.5.
  2. ГОСТ 24375-80 Радиосвязь. Термины и определения
  3. Е. Г. Геннадиева, В. Г. Дождиков, А. В. Кульба, Ю. С. Лифанов, В. Н. Саблин, М. И. Салтан; под ред. В. Н. Саблина. Краткий энциклопедический словарь по радиоэлектронике и радиопромышленности. — Москва: Диво, 2006. — С. 276. — 286 с. — ISBN 5-87012-028-4
  4. В. В. Никольский, Т. И. Никольская. Электродинамика и распространение радиоволн. М.: Наука, 1989. С. 467.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць