Элеанора Разалін Сміт Картэр (англ.: Eleanor Rosalynn Smith Carter; 18 жніўня 1927 — 19 лістапада 2023), больш вядомая як Разалін Картэр — жонка былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра, першая лэдзі ЗША з 20 студзеня 1977 года па 20 студзеня 1981 года.

Разалін Картэр
англ.: Rosalynn Carter[1][2][…]
39-ы першая лэдзі ЗША
20 студзеня 1977 — 20 студзеня 1981
Папярэднік Беці Форд
Пераемнік Нэнсі Рэйган
Нараджэнне 18 жніўня 1927(1927-08-18)[3][4][…]
Смерць 19 лістапада 2023(2023-11-19)[5][6][…] (96 гадоў)
Імя пры нараджэнні англ.: Eleanor Rosalynn Smith[1][2][…]
Муж Джэймс Эрл Картэр[9]
Дзеці Jack Carter[d], Amy Carter[d], James Earl Carter III[d][10] і Jeff Carter[d][10]
Веравызнанне баптызм[11]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, актывіст за права жанчын, аўтабіёграф, пісьменніца
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера літаратурная дзейнасць[d][8] і актывізм[d][8]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сям’я правіць

Разалін Сміт упершыню пазнаёмілася з Джымі Картэрам толькі ў 1945 годзе. Пажаніліся яны ў ліпені 1947 года. У сямейнай пары было чацвёра дзяцей: Джон Уільям «Джэк» (1947), Джэймс Эрл «Чып» (1950), Донел Джэфры «Джэф» (1952) і Эмі Лін (1967). У 1953 годзе яе муж, пакінуўшы кар’еру ў марскім флоце, заняўся вырошчваннем арахіса, працягнуўшы справу памерлага бацькі. Разалін фактычна стала яго партнёрам па бізнесе, узяўшы на сябе бухгалтарскія выдаткі.

Шлях у палітыку правіць

У 1962 годзе Джымі Картэр быў абраны ў сенат штата Джорджыя, а ў 1970 годзе ўступіў на пасаду губернатара штата. З тых часоў Разалін пачала весці актыўнае палітычнае жыццё. Спачатку яна пабойвалася сваіх новых абавязкаў, але неўзабаве ўпэўнена пачала прымаць айчынныя і замежныя дэлегацыі, удзельнічаць у грамадскіх мерапрыемствах і выконваць іншыя пратакольныя патрабаванні. Таксама яна засяродзіла сваю ўвагу на аказанні дапамогі пацыентам псіхічнай бальніцы.

У 1975 годзе Картэр пачаў задумвацца аб вылучэнні сваёй кандыдатуры на пост прэзідэнта. Падтрымаўшы намер мужа, Разалін бярэ актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі, агітуючы ў яго карысць у сваіх паездках па краіне. Перамогшы на выбарах, Картэр прынёс прэзідэнцкую прысягу 20 студзеня 1977 года. Затым падчас інаўгурацыйнага парада Разалін Картэр разам з мужам за руку прайшла да Белага дому.

Бібліяграфія правіць

  • First Lady from Plains (autobiography), 1984, ISBN 1-55728-355-9
  • Everything to Gain: Making the Most of the Rest of Your Life (with Jimmy Carter), 1987, ISBN 1-55728-388-5
  • Helping Yourself Help Others: A Book for Caregivers (with Susan K. Golant), 1994, ISBN 0-8129-2591-2
  • Helping Someone with Mental Illness: A Compassionate Guide for Family, Friends, and Caregivers (with Susan K. Golant), 1998, ISBN 0-8129-2898-9

Зноскі

  1. а б в г Encyclopædia Britannica Праверана 20 лістапада 2023.
  2. а б в Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 20 лістапада 2023.
  3. Rosalynn Carter — 1990. Праверана 19 лістапада 2023.
  4. Rosalynn Carter // Rosalynn Carter Праверана 19 лістапада 2023.
  5. Πέθανε η πρώην Πρώτη Κυρία, Ρόζαλιν Κάρτερ | LiFOΑθήνα: Στάθης Τσαγκαρουσιάνος, 2023. Праверана 19 лістапада 2023.
  6. Der Spiegel — 2023. — ISSN 2195-1349; 0038-7452 Праверана 19 лістапада 2023.
  7. Former First Lady Rosalynn Carter Passes Away at Age 96Carter Center, 2023. Праверана 19 лістапада 2023.
  8. а б в г Czech National Authority Database Праверана 5 снежня 2023.
  9. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  10. а б Lundy D. R. The Peerage
  11. а б The Carters: Rosalynn CarterJimmy Carter Library and Museum. Праверана 20 лістапада 2023.

Спасылкі правіць