Размеркаваныя вылічэнні

Размеркаваныя вылічэнні (англ. distributed computing) або паралельныя вылічэнні (англ. parallel computing) або вылічэнні высокай магутнасці (англ. high performance computing): спосаб арганізацыі вылічэнняў, пры якім прадукцыйнасць разлікаў павышаецца за кошт адначасовага выкарыстання множных вылічальных прыстасаванняў (напрыклад, мноства працэсараў або частак аднаго працэсара).

Магчымасць праводзіць разлікі такім спосабам вызначаецца згодна з паралелізмам наяўнай вылічальнай задачы, між іншым: уваходных даных задачы, алгарытму яе вырашэння і яго праграмнага ўвасаблення.

Магчымасць праводзіць разлікі адначасова можа быць выкарыстана у выглядзе: 1) адначасовага выканання аднолькавых разлікаў над часткамі масіва ўваходных даных агульнай задачы (напр., задачы транспарту, метэаралогіі); 2) адначасовага выканання розных разлікаў над масівам уваходных даных (напр., задачы малекулярнай дынамікі, астрафізікі); 3) выканання канвеерных разлікаў, пры якіх кожнае прыстасаванне ў канвееры апрацоўвае даныя па частках і перадае вынік такой апрацоўкі іншаму прыстасаванню (напр., унутранае ажыццяўленне аперацый з рэальнымі лікамі ў працэсарах).

Размеркаваныя (паралельныя) вылічэнні ажыццяўляюцца на базе звычайных або адмысловых вылічальных машын (кластараў, масіўна-паралельных сістэм; гл. таксама класіфікацыя Фліна, суперкамп’ютар).

Гл. таксама правіць

NUMA; CUDA; MPI; POSIX threads; OpenMP; грыд-вылічэнні; клаўд-камп'ютынг.