Размовы:Дзяржаўны пераварот у Беларусі (1996)

Апошні каментар: 2 гады таму, ад удзельніка DBatura у тэме Нейтральнасць

Нейтральнасць правіць

У нарыхтоўцы артыкула ёсць перакос у бок праціўнікаў Лукашэнкі як, напрыклад, фармулёўкі «пазазаконны рэферэндум» і звесткі аб падтрымцы Расіі (добра яшчэ было б пры Пуціне, а тут аказваецца Ельцын усю кашу заварыў). Назва артыкула таксама выклікае пытанні. DBatura (размовы) 18:17, 3 сакавіка 2022 (+03)Адказаць

 DBatura, толькі пачаў, абазначыў тэму. Спецыяльна не ў чарнавіку, каб хтосьці яшчэ мог удзельнічаць у працэсе. Наконт удзелу Расіі, прыехалі Чарнамырдзін, Строеў і Селязнёў, тры вышэйшыя дзяржаўныя асобы, давалі гарантыі ВС, што пераварот не будзе здзейснены, у выніку пераварот быў здзейснены -- ВС разагнаны, гарантый як ні было. Гэта простая падтрымка, гэта не мае меркаванне, будуць спасылкі. Пытанні рэферэндума 1996 года супярэчылі Канстытуцыі, ёсць пра гэта рашэнне Канстытуцыйнага суда. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 18:50, 3 сакавіка 2022 (+03)Адказаць
  • Усё ж такі «пераварот» — трохі рэзкая фармулёўка. Як па мне, «палітычны крызіс» будзе больш карэктнай назвай. У артыкуле неабходна акуратней выкарыстоўваць усякія фармулёўкі, каб яна не стваралася ўражанні, што чытаем змагарскую ці ж лукашэнкаўскую агітку. DBatura (размовы) 19:46, 3 сакавіка 2022 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Дзяржаўны пераварот у Беларусі (1996)».