Размовы:Міхась Казіміравіч Міцкевіч

Апошні каментар: 4 гады таму, ад удзельніка Artsiom91

Artsiom91, перасылка з памылкай у назве, у якіх крыніцах Вы бачылі напісанне "Міхась"? --Krylowicz (размовы) 21:58, 13 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць

Набіраю ў гугле ў пошуку "Міхась Казіміравіч Міцкевіч", знаходжу спасылкі з такім напісаннем. Памылка ў назве гэта "Каізміравіч", а тут проста варыянт напісання, які часам сустракаецца, выдаляць яго няма падстаў.--Artsiom91 (размовы) 22:01, 13 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Можаце прывесці канкрэтную спасылку на імя "Міхась"? Пошук выдае толькі старонкі Вікіпедыі і нейкі ўласны блог. --Krylowicz (размовы) 22:05, 13 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Уласнага блога дастаткова. Гэта не артыкул і нават не асноўная назва артыкула. Калі хтосьці сустрэне ва ўласным блогу назву і набярэ яе ў Вікіпедыю, то чаму нельга мець перасылку. У Вікіпедыя:Хуткае выдаленне сказана "Хутка выдаляюцца паламаныя перасылкі, некарэктныя па сэнсу перасылкі і перасылкі з памылковых назваў". Ніякіх прычын лічыць назву памылковай не бачу, бо ўсе тры словы адпавядаюць правапісу беларускай мовы, у пэўных рэсурсах менавіта так называюць гэтага чалавека.--Artsiom91 (размовы) 22:20, 13 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Абсалютна нязгодзен. Такія разважанні ("уласнага блога дастаткова") вядуць да таго, што ў Вікіпедыю цягнуць памылкі, непісьменнасць і містыфікацыі, што ў сваю чаргу зніжае яе аўтарытэтнасць. Калі б сустракалася такая назва ў аўтарытэтных крыніцах (як альтэрнатыўная) — можна было б пакінуць. Удзельнік JerzyKundrat выдаліў перасылку, але Вы чамусьці аднавілі яе і працягваеце ўтрымліваць без якіх-небудзь падстаў для гэтага. --Krylowicz (размовы) 22:43, 13 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Вікіпедыя:Перасылкі#Карыснасць перасылак: "У Беларускай Вікіпедыі пакуль не распрацаваныя рэкамендацыі пра неабходнасць ці карыснасць тых ці іншых відаў перасылак." Можаце прапанаваць свае рэкамендацыі на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл, зацвердзіць іх, і тады можна будзе імі карыстацца. Пакуль жа ёсць толькі вышэйзгаданы пункт з Вікіпедыя:Хуткае выдаленне, які гэтую перасылку не забараняе. Паколькі выдаленне ў вікіпедыі адбываецца толькі ў выпадку грубага парушэння правіл (што не мае месца), то і выдаляць няма падстаў (па змоўчанні створаная старонка мае права на існаванне, трэба абгрунтаваць што яна парушае для выдалення, таму пазіцыя "працягваеце ўтрымліваць без якіх-небудзь падстаў" некарэктная).--Artsiom91 (размовы) 23:19, 13 чэрвеня 2019 (MSK)Адказаць
Вярнуцца да старонкі «Міхась Казіміравіч Міцкевіч».