Размовы:Роберт Кох

Цікавае пытанне, як гэты артыкул правільна назваць? Звычайна пішуць Роберт Кох, але ж калі прытрымлівацца правіла Імя Другое_імя Прозвішча, дык будзе Генрых Герман Роберт Кох. Dalibor 12:31, 24 Сакавік 2010 (UTC)

Выпадае толькі перанесці пад поўную назву, Роберта пакінуць перасылкай. --Максім Л. 13:12, 24 Сакавік 2010 (UTC)
Гэтае правіла даўно мае патрэбу ў пераглядзе. --Krukouski (размовы) 19:35, 24 Сакавік 2010 (UTC)
У якім сэнсе? Dalibor 20:05, 24 Сакавік 2010 (UTC)
У прамым. Варта пакінуць выключна "Імя Прозвішча". --Krukouski (размовы) 20:19, 24 Сакавік 2010 (UTC)
А што тады рабіць з асобамі, якія адрозніваюцца толькі імём па бацьку (ці другім імём)? Dalibor 21:10, 24 Сакавік 2010 (UTC)
Нават калі поўнасцю аднолькавыя імёны, рабіць удакладненне ў назве, напрыклад: Джон Лок, філосаф, Джон Лок, паэт, Джон Лок, музыка, Джон Лок, персанаж і г.д. --Krukouski (размовы) 21:27, 24 Сакавік 2010 (UTC)
Добра, а калі так — Аляксей Канстанцінавіч Талстой, пісьменнік і Аляксей Мікалаевіч Талстой, пісьменнік? Dalibor 21:48, 24 Сакавік 2010 (UTC)
У дадзеных выпадках, безумоўна, трэба пакідаць імя па бацьку і рабіць "старонку-неадназначнасць" Аляксей Талстой --Krukouski (размовы) 21:50, 24 Сакавік 2010 (UTC)
Гэтыя назвы, па сутнасці, толькі ключы для пошуку і выключаць з ключа адзін з прасцейшых спосабаў развязання, па-мойму, недальнабачна як мінімум. Гэта ж зноў трэба будзе правіла, якое рэгламентуе дзе імя па бацьку можна ўключаць у назву. А перасылкі з І.П. на І.Іпб.П. у нас амаль для ўсіх артыкулаў і так ёсць, у т.л. неадназнасці падобныя ёсць (Іван Міско, Барыс Сачанка, Марсель Лефеўр, Мікалай Верамей, Мікалай Вяршынін і інш.). Пагатоў, пакуль, у асноўным так і робіцца, т.б. артыкулы І.П. з'яўляюцца асноўнымі, а І.Іпб.П. перасылкамі да іх -- маўклівая згода кіравацца духам правіла, а не на яго літарай. --Максім Л. 07:31, 25 Сакавік 2010 (UTC)
А чаму "Роберт" у назве прапушчана? Што ў правіле згадана толькі 2-е імя, дык гэта прыклад як рабіць, вядома ж ёсць 3-я, 4-я, 5-я і г.д. імёны, якія па змоўчанні мусяць быць ўпісаныя. --Максім Л. 07:31, 25 Сакавік 2010 (UTC)
Мяркую, у назве артыкула варта толькі другое і пісаць, а то ў Коха яшчэ імя кароткае, а некаторых тых імёнаў ледзь не дзясятак... Dalibor 08:34, 25 Сакавік 2010 (UTC)
Калі кіравацца літарай правілаў, то мусім усе запісаць у назву. --Максім Л. 08:48, 25 Сакавік 2010 (UTC)
Вярнуцца да старонкі «Роберт Кох».