Размовы:Сведкі Іеговы

Апошні каментар: 5 гадоў таму, ад удзельніка Андрэй Берастоўскі у тэме Хрысціянства ці парахрысціянства

На беларускай мове выданы наступныя выданні: Будут ли умершие жить снова? - [2]

Дадаў у пералік выданняў. --Максім Л. (размовы) 16:06, 26 сакавіка 2014 (FET)

Артыкул не зусім нейтральны правіць

Як я бачу, артыкул пісаўся адным са сведак, таму яму крыху бракуе аб'ектыўнасці. Прашу аўтара адгукнуцца тут. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:46, 17 красавіка 2014 (FET)

Я ўнясу некаторыя змены ў плане мовы (бо там ёсць нешта збелазаранае) нейтральнасці і дадам адзін актуальны раздзел. Спадзяюся гэта не будзе разглядацца як вандалізм тымі, хто ахоўвае артыкул. Андрэй Берастоўскі (размовы) 16:09, 5 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Праз кароткі час дадам яшчэ раздзел і спасылак, калі гэта не супярэчыць ахове ад вандалізму Андрэй Берастоўскі (размовы) 16:55, 5 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Ніякіх праблем. Праўце смела. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:19, 5 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Праблема ў тым, што сістэма не дала ўчора ўвесці некаторыя дадзеныя і спасылкі, я іх дашлю асноўнаму мадэратару Андрэй Берастоўскі (размовы) 14:21, 6 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Падправіў у артыкуле шэраг палажэнняў, якія рабілі яго не нейтральным і перапрацаваў палажэнні дадзеныя ў машынным перакладзе. Хацелася б нагадаць усім магчымым удзельнікам пра неабходнасць афармляць спасылкі і трымацца нейтральнага стылю незалежна ад асабістага стаўлення да Сведкаў Іеговы. Андрэй Берастоўскі (размовы) 14:25, 5 верасня 2018 (MSK)Адказаць

Хрысціянства ці парахрысціянства правіць

Шаноўныя калегі, думаю вызначэнне той ці іншай дэнамінацыі як парахрысціянскай з'яўляецца адыходам ад прынцыпу нейтральнасці, бо ідэя вызначэння "хрысціянскасці" пэўнай канфесіі азначае заняцце боку іншых напрамкаў хрысціянства. Тэрмін "парахрысціянства" ў адчыненні да Сведкаў Іеговы пераважна выкарыстоўваць праваслаўныя і каталіцкія багасловы, але не сустракаў яго ў свецкіх рэлігіязнаўчых крыніцах. Акрамя таго, самі Сведкі Іеговы лічаць сябе хрысціянамі[3].

Магчыма варта разгледзіць у артыкуле розныя пункты гледжання: адны іх лічаць такімі, другія такімі, а трэція такімі, а самі яны сябе лічаць... і г.д. са спасылкамі на крыніцы. Бо весці тут дыскусіі наконт асабістых адносінаў вікіпедыстаў да той ці іншай групы было б неэфектыўным. Андрэй Берастоўскі (размовы) 17:15, 1 мая 2019 (MSK)Адказаць

Вярнуцца да старонкі «Сведкі Іеговы».