Размовы пра Вікіпедыю:Ботазаліўкі/Стараствы Літвы

Апошні каментар: 7 гадоў таму, ад удзельніка Чаховіч Уладзіслаў у тэме Назвы

Старо́ствы/Ста́раствы Літвы. Складаная задача літоўскія назвы транскрыбаваць, пагатоў, што часткаю ёсць традыцыйныя формы, а часткаю няма, але гэта можна з часам выправіць, калі знойдзецца знавец праблемы. Асноўнае пытанне, ці спраўды артыкулы пра літоўскія староствы неабходныя ў БелВіксе, у нас уласных вёсак і сельсаветаў пустых да халеры, каб і літоўскія пладзіць, па-мойму. --Максім Л. 08:43, 29 жніўня 2010 (UTC)

Тут тры моманты, па-першае, думаю, што ў значнасці гэтых артыкулаў сумненняў няма, па-другое, кожны займаецца, чым падабаецца, па-трэццяе, для беларускіх вёсак няма добра структурыраванай базы дадзеных у таблічнай форме хоць бы на тры стаўбцы: Назва, індэкс, насельніцтва. Калі ў каго ёсць такая база, няхай дае, зальём і беларускія НП.---Хамелка / разм. 09:11, 29 жніўня 2010 (UTC)
На старонцы раёнаў ёсць назвы старастваў http://ru.wikipedia.org/wiki/Районы_Литвы . --**Гарадзенскі** 21:19, 30 жніўня 2010 (UTC)
Вы маеце на ўвазе назвы на рускай мове, так я імі і карыстаюся, дзякуй за дапамогу, спадзяюся не апошні раз :). Калі б яшчэ назвы вёсак са старонак старастваў у літвікі навучыцца транслітэрыраваць, бо для рук іх зашмат, дык такія б артыкулы атрымаліся, залюбаваліся.---Хамелка / разм. 21:27, 30 жніўня 2010 (UTC)
Яшчэ наконт транскрыбавання, "-чс-" і "-тс-" абавязкова пераходзяць у "-ц-", з "-кс-" пытанне -- звычайна, таксама пераходзіць у "-ц-" апроч запазычаных, але менавіта з літоўскімі ёсць няпэўнасць. Хрыстаматыйны прыклад "Трокскі", які звычайна ў нас пішуць "Троцкі". Падумайце пра гэта :)) --Максім Л. 07:22, 6 верасня 2010 (UTC)
Дзякую за заўвагу, пастараюся ўлічыць---Хамелка / разм. 11:45, 6 верасня 2010 (UTC)
Альтэрнатыва [1]. Хутчэй і лягчэй пойдзе.--**Гарадзенскі** 19:56, 30 верасня 2010 (UTC)
Дзякуй за інфармацыю, але як кажуць суседзі «Один в поле не воин». Ад Літвы я не адмаўляюся, проста зрабіла доўгі перапынак, але за іншае па сваёй ініцыятыве пакуль брацца не буду.---Хамелка / разм. 05:51, 1 кастрычніка 2010 (UTC)

Зараз ёсць практычная транлітарацыя, можа, такі неяк заліць? --Artificial123 (размовы) 00:13, 11 сакавіка 2017 (+03)Адказаць

Як я разумею, у 2010 годзе толькі спіс назваў паспрабавалі перакласці, больш нічога па заліўцы не было. Неяк заліць можна што заўгодна, калі Вам цікава, можаце паспрабаваць на некалькіх артыкулах, можа што нармальнае і атрымаецца.--Artsiom91 (размовы) 00:31, 11 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Адразу трэба перакласці літоўскі шаблон. А што з тэкстам рабіць — нават не ведаю. --Artificial123 (размовы) 00:51, 11 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
Спачатку трэба перакласці назвы НП, а потым ужо займацца сянюніямі (а не староствамі), назвы якіх утвораны ад назваў іх цэнтраў, бо пэўныя моманты пры транслітарацыі залежаць ад націску. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:15, 11 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
А з чаго гэта сянюніі, а не староствы. Мы ж паветы не называем апскрыцісамі.--Artsiom91 (размовы) 01:37, 11 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
так у ТКП --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 01:44, 11 сакавіка 2017 (+03)Адказаць
А ў мяне яшчэ пытанне вастрэй: чаму староствы, а не раёны!? Пытанне ўзнікла не таму, што ў РуВікі глянул, а таму, што і знаёмыя літоўцы,і ў самой Літве (Зарасай) ніколі ня чуў каб казалі Зарасайскае гарадское староства...--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:52, 4 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Староствы і раёны гэта рознага ўзроўню адзінкі, як у нас сельсаветы і раёны. У нас таксама ніхто "Віцебскі гарадскі савет" не кажа, хоць такая адзінка ў нейкім сэнсе існуе, уключаючы Рубу.--Artsiom91 (размовы) 13:58, 4 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Сп. Artsiom91 я ведаю, што ў Літве расклад такі: павет→раён→сянюніі→сянюнайціі. Я напісаў, пра тое, што «староства» замест «сянюнія» для Літвы, на маю думку, не тое. Вы ж не будзеце пра «сянюнайціі» казаць у артыкулах «маленькія (меньшыя) староствы». Дзіўна, проста, будзе выглядаць)))--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:16, 4 красавіка 2017 (+03)Адказаць
То Вы пэўна хацелі напісаць "чаму староствы, а не сянюніі", а напісалі "чаму староствы, а не раёны". Трохі вышэй спадар Чаховіч пра сянюніі напісаў ужо.--Artsiom91 (размовы) 14:28, 4 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Назвы

правіць

Як мне здаецца, "Радвілішкскі" і падобныя назвы ўтвораны не ад традыцыйных беларускіх, а як непасрэдная калька рускага варыянту (ru:Радвилишкский район). У рускай мове чамусьці пры ўтварэнні назваў раёнаў канцавое -іс было прынята адкідваць.--Artsiom91 (размовы) 13:29, 4 красавіка 2017 (+03)Адказаць

Што датычыць назваў, я за аўтэнтычнасць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:55, 4 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Замест прамога перакладу назваў прапаную спачатку скласці спіс населеных пунктаў, ад назваў якіх атрымалі свае назвы адм. адзінкі. Назвы лепш падаваць з націскам - у Літоўскай Вікіпедыі іх звычайна можна знайсці ў шаблоне пад карткай. Далей справа бота-транслітара. А там ужо будзем глядзець якія дзе канчаткі (наколькі я памятаю, там яшчэ нейкая тэма з "пазнавальнасцю" была) і ўтвараць адпаведныя прыметнікі. Бо цяперашнім шляхам мы наробім шмат памылак. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 14:43, 4 красавіка 2017 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі праекту «Ботазаліўкі/Стараствы Літвы».