Размовы пра Вікіпедыю:Праект:Правапіс

Апошні каментар: 7 месяцаў таму, ад удзельніка Plaga med у тэме Кансэнсус

Максімальны. Напісанне згодна з крыніцай ні ў кога не выклакае сумненняў і супраціву. На мой погляд, крыніца можа быць максімальна аўтарытэтнай і з сумненнямі і супрацівам з боку пэўных асоб (ПБМ 2008; інструкцыя па транслітарацыі беларускіх назваў лацінкай; закон, які вярнуў перавагу ў тапаніміі беларускай мове і тым самым спарадзіў «ул. Будавников» і г.д.)--Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 03:05, 8 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Правілы 2008 будуць адлюстраваны ў праекце, але я лічу, што яны ўласна не будуць лічыцца крыніцай. Прыярытэт крыніц мае моц у адносінах да канкрэтнай назвы, а не агульнага правіла. Калі ў Правапісу 2008 ёсць канкрэтныя прыклады (Вялікае Княства Літоўскае), то для гэтага прыклада Правілы будуць мець максімальную аўтарытэтнасць. Калі канкрэтнага прыклада няма, то Правілы не з'яўляюцца крыніцай увогуле (бо іх непасрэднае прымяненне ў такім разе будзе менавіта прасоўваннем новай думкі). Аднак, створаныя на падставе Правілаў слоўнікі, даведнікі і інш. будуць прызнавацца крыніцамі з той ці іншай аўтарытэтнасцю. Нарэшце, Правілы могуць выкарыстоўвацца для ўласных рапрацовак, а тыя ў сваю чаргу прымяняцца для вызначэння напісання пры адсутнасці іншых крыніц. Не спрачаюся, што зараз апісана дастаткова сумбурна, таму праўце смела.--Artsiom91 (размовы) 11:47, 8 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Магчыма, варта дзяліць на ўзроўні ў першую чаргу паводле тэмы і прыярытэту адносна яе, а потым ужо -- паводле кваліфікацыі аўтара, тыпу выдання, выдавецтва. Скажам, імёны ўласныя ў цэлым падпарадкоўваюцца П-2008, але там амаль заўсёды агаворкі-спасылкі на "традыцыю". А гэта значыць, у парадку паніжэння актуальнасці, слоўнік Усціновіч (акад. выд-ва, 2011), слоўнік Судніка (акад. выд-ва, раней за той).

Або, скажам, ТКП/ГКНП гэта відавочнае "заторкванне дзірак пальцам"/stopgap, але афіцыйная норма, але ў вузкай сферы. Таксама, па маіх прыватных звестках, БелЭн пасля сяр. 1990-х выпускалася без рэферэнтуры (я і сам знаходжу там ПОЎНУЮ лухту) -- дык для мяне БелСЭ ў сэнсе іншамоўных назваў на парадак вышэй (хоць і ў ёй ёсць кур'ёзы, нават на ўзроўні назваў краін). Але дакажы каму. Yury Tarasievich (размовы) 07:07, 8 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Выдатна, спадар Юрый, вось гэтыя аргументы і будзеце прыводзіць пры вызначэнні аўтарытэтнасці пэўных крыніц. Тое што напісана, можа і не ідэальна, але пакуль у нас увогуле нічога няма. Можаце перарабіць зараз так, як Вам падаецца лепш, але ніхто не забараняе і потым увесці дадатковыя ўзроўні. --Artsiom91 (размовы) 11:47, 8 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Прафесійная тэрміналогія правіць

Шаноўная супольнасць, а ці змагу я нарэшце праз гэты праект замацаваць ужыванне ў якасці асноўных некаторых медыцынскіх слоўнікаў, якая маюць у галіне медтэрміналогіі найвышэйшы аўтарытэт, але не прымаюцца часткай нашай супольнасці з прычыны «незнаёмых і непапулярных тэрмінаў»? І гэта датычыцца не толькі медыцыны, але і іншых вузкіх сфер прафесійнай людской дзейнасці. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:49, 10 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Прыблізна гэта я меў на ўвазе ў раздзеле Аўтарытэтныя крыніцы пад імем "спецыфічныя". Трэба будзе для кожнага прафесійнага слоўніка вызначыць яго аўтарытэтнасць і прыярытэтнасць у адносінах, напрыклад, да БЭ. Але я гэта я толькі планаваў, як выйдзе, трэба глядзець.--Artsiom91 (размовы) 00:07, 11 жніўня 2015 (MSK)Адказаць
О, гэта выдатна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:57, 11 жніўня 2015 (MSK)Адказаць

Кансэнсус правіць

Звяртаю ўвагу, што негледзячы на тое, што артыкул прэтэндуе на збор кансэнсусных правілаў, з прачытання абмеркаванняў бачыцца, што сфармуляваны кансэнсус такім з’яўляецца не заўсёды. А менавіта:

  • Пра слова «гатэль» — сустракаецца ў Крапівы, афіцыйным і жывым выкарыстанні. Супольнасць нібыта пагаджаецца, што слова дапушчальнае. + слова на раўне са словамі «атэль» і «гасцініца» сустракаецца ў БРС 4-е выданне, РБС НАН РБ 10-е выданне, АБС Сушы. Лічу, што ўсе 3 словы можна лічыць нарматыўнымі і роўнадапушчальнымі.

А ёсць такія выпадкі, якія не дастаткова падмацаваны крыніцамі і я лічу, што іх абмеркаванне можна перазапусціць. А менавіта:

  • Выбітны — няма крыніц. У АБС Сушы выкарыстоўваецца нароўні з выдатны і цудоўны. Але агулам я слова выбітны больш нідзе ў аўтарытэтных слоўніках не знаходжу, у акадэмічных слоўніках не магу знайсці. Адкуль пададзенае на форуме азначэнне ўзялася — не зразумела.
  • Паэтэса, актрыса, сцюардэса, прынцэса — слова «акторка» сустракаецца ў БРС 4-е выданне і ў Крапівы на роўні з «акцёрка» і «актрыса», слова ўзята з народных гаворак і з’яўляецца фемінітывам ад таксама нарматыўнага «актор», больш інфармацыі ёсць у ЭСБМ. Слова «паэтка» фіксуецца БРС і ТСБМ як эквівалент «паэтэса», але размоўны.

Ёсць памылкі:

  • дзесяцічны, дваічны — спасылка на неадпаведнае абмеркаванне

Plaga med (размовы) 11:21, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

@Plaga med, праўце смела! Я, уласна, не думаю, што выкладзенае ў гэтым праекце прэтэндуе не нейкую кансэнсуснасць, бо сапраўды былі недастаткова пацведжаныя крыніцамі і абмеркаваныя моманты, штосьці састарэла, дзесьці ўдзельнікі пачалі рабіць інакш. Праект (па меншай меры пакуль) хутчэй толькі збор ранейшых абмеркаванняў па тэме. Можна, калі з нечым нязгодныя, пераносці ў асобны новы раздзел «Спрэчныя моманты», але думаю лепей зусім не выдаляць, каб захоўваць для гісторыі. Наконт спасылкі для «дзесятковы» — дзякуй, паправіў. Artsiom91 (размовы) 11:33, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Вынес пададзеныя выпадкі асобна Plaga med (размовы) 11:44, 25 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць
Вярнуцца да старонкі праекту «Праект:Правапіс».