Разнакрылыя стракозы

(Пасля перасылкі з Разнакрылыя)

Разнакрылыя (Anisoptera) — інфраатрад крылатых насякомых з атрада стракоз (Odonata).

Разнакрылыя стракозы

Дазоршчык-уладар
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anisoptera Selys, 1854


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  101594
NCBI  6962
EOL  2762968

Апісанне правіць

 
Фасетачныя вочы страказы

Страката афарбаваныя. Валодаюць буйнымі фасетачныя вачыма, двума парамі моцных празрыстых крылаў і падоўжаным целам. Ад прадстаўнікоў іншай буйной групы атрада — Zygoptera — адрозніваюцца перпендыкулярным да падоўжнай восі цела палажэннем крылаў у спакойным стане. Вочы ў шэрагу відаў сутыкаюцца на патыліцы.

Пашырэнне правіць

Звычайна сустракаюцца паблізу вадаёмаў і балотаў, бо іх лічынкі («німфы») жывуць у вадзе. На Беларусі вядома больш за 30 відаў з сямействаў бабак, дзедак, каромыслаў, кардулегастыдаў, сапраўдных стракоз.

Асаблівасці біялогіі правіць

Драпежнікі. Прадстаўнікі атрада палююць на маскітаў (Phlebotominae), мух (Brachycera), пчол (Apoidea), мурашак (Formicidae) і матылькоў (Lepidoptera).

Ператварэнне няпоўнае. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін, ваду, на прыбярэжны грунт. Лічынкі развіваюцца ў вадзе. Перамяшчаюцца рэзкім выштурхоўваннем вады з задняй кішкі (рэактыўны рух).

Класіфікацыя правіць

Літаратура правіць