Райграс высокі, Райграс французскі, аўсянік[3][4] (Arrhenatherum elatius) — травяністая расліна, від роду французскі райграс (Arrhenatherum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы, як заносная расліна сустракаецца і ў іншых рэгіёнах. Культывуецца.

Райграс высокі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Arrhenatherum elatius (L.) P.Beauv. ex J.Presl & C.Presl

Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41443
NCBI  52139
EOL  1114773
GRIN  t:103453
IPNI  389923-1
TPL  kew-395388

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовы злак, які расце густымі дзярновінамі і развівае высокія (да 1 м) гладкія сцёблы, з плоскім, лінейным па краі, вострашурпатым, у пупышкаскладанні згорнутым лісцем; язычок кароткі раснічасты.

Значэнне і прымяненне правіць

Расліна культывуецца як кармавая культура.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927