Райнхард Генцэль

Райнхард Генцэль (ням.: Reinhard Genzel; нар. 24 сакавіка 1952, Бад-Гомбург, ФРГ) — нямецкі вучоны-астрафізік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2020). Член Леапальдзіны (2002), замежны член Французскай акадэміі навук (1998), Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2000), Лонданскага каралеўскага таварыства (2012).

Райнхард Генцэль
ням.: Reinhard Genzel
Род дзейнасці астраном, выкладчык універсітэта, астрафізік, навуковец
Дата нараджэння 24 сакавіка 1952(1952-03-24)[1] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Ludwig Genzel[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Вялікі афіцэрскі крыж ордэна За заслугі перад ФРГ Bavarian Maximilian Order for Science and Art

прэмія Жуля Жансена[d] (2000)

Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы

Tycho Brahe Medal[d] (2012)

Stern–Gerlach Medal[d] (2003)

прэмія Бальцана[d] (2003)

прэмія Харві (2014)

прызавая лекцыя Петры[d] (2005)

Herschel Medal[d] (2014)

медаль Карла Шварцшыльда[d] (2011)

прэмія імя Лейбніца[d] (1990)

член Амерыканскага фізічнага таварыства[d] (1985)

медаль Альберта Эйнштэйна[d] (2007)

прэмія Шаа па астраноміі[d] (2008)

прэмія Крафарда па астраноміі[d] (2012)

замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (2012)

Honorary doctor of Leiden University[d] (2010)

Нобелеўская прэмія па фізіцы

Newton Lacy Pierce Prize in Astronomy[d] (1986)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сын прафесара фізікі цвёрдага цела Людвіга Генцэля (1922—2003).

Вучыўся ў Фрайбургскім універсітэце і Бонскім універсітэце. У 1975 годзе скончыў Бонскі ўніверсітэт. У 1978 годзе абараніў дзве дысертацыі доктара філасофіі ў Бонскім універсітэце і ў Радыёастранамічным інстытуце Макса Планка. Затым працаваў у ЗША. У 1986 г. вярнуўся ў ФРГ, дзе стаў працаваць у Таварыстве Макса Планка, у 1988 годзе стаў прафесарам у Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна. З 1999 года таксама выкладае ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. У 2010 годзе ўзначаліў Інстытут пазаземнай фізікі таварыства Макса Планка. Член Баварскай акадэміі навук (2003), сапраўдны член Амерыканскага фізічнага таварыства (1985).

Займаецца стварэннем прыбораў для інфрачырвонай і субміліметровай астраноміі. У тым ліку ўдзельнічаў у распрацоўцы Very Large Telescope, Infrared Space Observatory, касмічнай абсерваторыі Гершэль. Яго навуковая група ў сярэдзіне 1990-х гадоў выявіла вярчальны рух зорак у цэнтры Млечнага шляху вакол масіўнага аб’екта, магчыма чорнай дзіркі. Незалежна ад яго такія ж вынікі былі атрыманы групай Андрэа Геза ў Абсерваторыі Кека, за што абодва навукоўцаў атрымалі Нобелеўскую прэмію. Таксама вывучае эвалюцыю галактык і фарміраванне зорак.

Зноскі