Ра́йскія пту́шкі (лац.: Paradisaeidae) — сямейства птушак, якія адносяцца да атрада вераб'інападобных.

Райскія птушкі

Малая райская птушка (Paradisaea minor)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paradisaeidae Vigors, 1825

Сінонімы
  • Cnemophilinae[1]
  • Paradisaeinae[1]
Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179664
NCBI  9149
EOL  1632
FW  255528

Разнастайныя паводле знешняга выгляду, памеру 14—100 см. У большасці відаў выразны палавы дымарфізм. Апярэнне яркае, рознакаляровае, з металічным адлівам. Крылы адносна кароткія і шырокія. Хвост кароткі прамы або доўгі ступеньчаты. Дзюба моцная, у некаторых доўгая, загнутая.

Пашыраны ў лясах Новай Гвінеі і прылеглых астравоў, ва Усходняй і Паўночнай Аўстраліі. Усяго 45 відаў, 38 з якіх сустракаюцца толькі на Новай Гвінеі і дробных прылеглых астравах. Аселыя, гняздуюцца пераважна на дрэвах, трымаюцца паасобна. Кормяцца насеннем, пладамі, беспазваночнымі, дробнымі жабамі, яшчаркамі. Болышсць відаў — палігамы. Нясуць 1—2 яйцы.

Сваякамі райскіх птушак з'яўляюцца альтанкавыя птушкі (Ptilonorhynchidae), яшчэ адно сямейства падобных птушак. Класіфікацыя Сіблі — Алквіста (1990) уключае райскіх птушак як падсямейства ў сямейства крумкачовых[2].

Зноскі правіць

  1. а б Сістэматыка і сінанімія (англ.). BioLib. Праверана 25 студзеня 2011.
  2. Sibley C. G., Ahlquist J. Phylogeny and classification of birds. — New Haven: Yale University Press, 1990.

Літаратура правіць