Алабама (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Алабама)

Алаба́ма (англ.: Alabama) — рака ў ЗША, у штаце Алабама. Назва ракі паходзіць ад назвы індзейскага племя Алабама.

Алабама
англ. Alabama River
Характарыстыка
Даўжыня 640 км
Басейн 106 000 км²
Расход вады 1 790 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 6 кіламетраў ад Мантгомеры
 • Каардынаты 32°30′05″ пн. ш. 86°15′43″ з. д.HGЯO
Вусце Мексіканскі заліў
 • Каардынаты 31°08′11″ пн. ш. 87°56′38″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мексіканскі заліў
Краіна
Рэгіён Алабама
physical
Алабама (рака)
Алабама (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня 640 (ад вытоку ракі Кусы — 1064[1]) км. Утвараецца за 6 км ад горада Мантгомеры зліццём рэк Кусы і Талапусы, што сцякаюць з паўднёвых адгор’яў Апалачаў. Працякае па Прымексіканскай нізіне. У нізоўі пасля зліцця з ракой Тамбігбі, ужо называецца Мабіл і ўпадае ў Мабілскі заліў, які ў сваю чаргу з’яўляецца часткай Мексіканскага заліва.

Рэчышча вельмі звілістае. Шырыня Алабамы вагаецца ад 50 да 200 метраў, глыбіня ад 1 да 12 метраў. Сярэдні расход вады 1790[2] м³/с. Рака суднаходная ад горада Мантгомеры. На рацэ шэраг вадасховішчаў. У вусці ракі горад і порт Мабіл.

Крыніцы правіць

  1. Алабама // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  2. БелЭн 1996.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 224. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 18. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць