Аргунь

(Пасля перасылкі з Рака Аргунь)

Аргу́нь (у верхнім цячэнні — Хайлар; руск.: Аргу́нь[1], бур. Υргэнэ, манг.: Эргүнэ, эвенк.: Ергэне, кіт.: 额尔古纳河) — рака ў Расіі і Кітаі, правы складнік ракі Амур. Па Аргуні праходзіць частка мяжы Расіі і Кітая.

Аргунь
руск. Аргунь, бур. Υргэнэ, манг. Эргүнэ, эвенк. Ергэне, кіт. 额尔古纳河
Характарыстыка
Даўжыня 1620 км
Басейн 164 000 км²
Расход вады 340 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Рака Керулен
 • Месцазнаходжанне Вялікі Хінган
 • Каардынаты 49°56′16″ пн. ш. 122°27′53″ у. д.HGЯO
Вусце Амур
 • Каардынаты 53°19′56″ пн. ш. 121°28′37″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Амур → Ахоцкае мора
Кітай Унутраная Манголія, Хэйлунцзян
Расія Забайкальскі край
Краіны
Код у ДВР 20030200112118100000022
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 1620 км, з іх 951 км — памежны ўчастак. Плошча вадазбору 164 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Вялікага Хінгана. Цячэ пераважна ў шырокай даліне, бліжэй да вусця даліна звужаецца. Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 340 м³/сек, за 425 км ад вусця — 192 м³/с (аб’ём сцёку — 6,06 км³/год)[2]. Замярзае ў канцы лістапада, вызваляецца ад лёду ў пачатку мая[1].

Басейн Аргуні

Прытокі: Газімур, Гэньхэ, Урулюнгуй, Карабон, Серабранка, Мулачы, Запісіна, Джэін, Калтарма, Лубія, Будзюмкан, Джэлір, Лугакан і іншыя[3].

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 36. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  2. Промахова Е. В. Аргунь // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. Река Аргунь (Хайлар) (руск.)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.

Літаратура правіць

  • Аргунь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Аргунь // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 36. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць