Вольта

(Пасля перасылкі з Рака Вольта)

Во́льта[2] (Volta) — рака ў Заходняй Афрыцы (Гана і Буркіна-Фасо).

Вольта
Характарыстыка
Даўжыня каля 1600[1] км
Басейн 394 000[1] км²
Расход вады 1 288[1] м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне зліццё рэк Белая Вольта і Чорная Вольта
 • Каардынаты 8°38′55″ пн. ш. 0°58′57″ з. д.HGЯO
Вусце Гвінейскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 5°46′16″ пн. ш. 0°40′23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Гвінейскі заліў
Краіна
physical
Вольта
Вольта
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утвараецца зліццём рэк Белая Вольта і Чорная Вольта. Даўжыня ракі каля 1400 (1600)[1][3] км ад вытокаў Чорнай Вольты. Плошча вадазбору 394 000 (398 000[3]) км². Упадае ў заліў Бенін Гвінейскага заліва, утвараючы забалочаную дэльту[2]. Сярэдні расход вады 1288[1] м³/с. Аб’ём сцёку 43[2] км³/год. Моцна разліваецца ў перыяд з ліпеня па кастрычнік. Асноўныя прытокі: Оты (левы), Афрам (правы)[2].

На рацэ маюцца плаціны гідраэлектрастанцыі «Акасомба», парты Кетэ-Крачы і Акасомба. Суднаходная на адлегласці 400[2] км ад вусця.

Зноскі

  1. а б в г д Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 242. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
  2. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
  3. а б Volta River // Encyclopaedia Britannica (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць