Гандак

(Пасля перасылкі з Рака Гандак)

Га́ндак[1], Нараяні (непальск.: कालीगण्डकी नदी, хіндзі: कालीगण्डकी) — рака ў Непале і Індыі, прыток Ганга, адна з чатырох самых вялікіх рэк Непала.

Гандак, Нараяні
непал. कालीगण्डकी नदी, хіндзі कालीगण्डकी
Характарыстыка
Даўжыня 650[1] км
Басейн 44 300[1] км²
Расход вады 1 760 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Дхаўлагіры
 • Каардынаты 29°00′35″ пн. ш. 83°54′17″ у. д.HGЯO
Вусце Ганг
 • Каардынаты 25°39′09″ пн. ш. 85°11′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ганг → Бенгальскі заліў
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 650[1] км. Плошча вадазбору 44 300[1] км². Сярэдні расход вады каля 800 м³/с. Бярэ пачатак пад назвай Калі-Гандак ў Гімалаях. Выток Нараяні — зліццё ракі Музтанг-Кхола і рэкі К’югома-Кхола.

Басейн ракі займае цэнтральную частку Непала. Ля вытокаў ракі знаходзіцца каралеўства Мустанг, прымыкае да Тыбета. Рака ўпадае ў Ганг у раёне Патны (Індыя). Гістарычна даліна вядомая як гандлёвы шлях паміж Індыяй і Тыбетам і ў першую чаргу як гандлёвы шлях соллю.

Даліна ракі вядомая таксама тым, што разразае Вялікі Гімалайскі Хрыбет паміж двума высокімі вяршынямі свету — Анапурны і Дхаўлагіры, кожная з якіх вышэй 8000 м, адлегласць паміж вяршынямі — 35 км. Сама ж рака на ўчастку паміж гэтымі гарамі праходзіць на вышыні 2540 м, таму Калігандакская цясніна — самая глыбокая цясніна ў свеце.


Зноскі

  1. а б в г д Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 108. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Гандак // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 108. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць