Гараднічанка

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Гараднічанка)

Гараднічанка — рака ў Гродне і Гродзенскім раёне, правы прыток Нёмана.

Гараднічанка
Прытокі Гараднічанкі
Прытокі Гараднічанкі
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне паўночны ўсход Гродна
Вусце Нёман
 • Месцазнаходжанне Гродна
 • Каардынаты 53°40′39,20″ пн. ш. 23°49′13,70″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
вусце
вусце
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Забудова ўздоўж Гараднічанкі на мал. Н. Орды, XIX ст.

Выток — на паўночным усходзе Гродна, у раёне вёсак Малышчына, Кульбакі. Працякае праз гістарычны цэнтр[1]. У раёне пл. Леніна злучаецца з прытокам Юрысдыка (пачынаецца ў раёне вуліц Пушкіна, Дзяржынскага)[2]. Упадае ў Нёман у цэнтры Гродна, працякаючы паміж пагоркамі Каложскай царквы і Старога замку.[3]. У міжрэччы р. Гараднічанкі і р. Нёман быў заснаваны горад Гродна.

Даліна ракі ў Гродне паблізу вуліцы Ажэшка ўтварае зону адпачынку, вядомую з XIX ст. як «Швейцарская даліна».

Назва правіць

Першапачатковая назва Гараднічанкі лічыцца крыніцай назвы горада Гродна. У сваю чаргу, адпачатным варыянтам тапоніма лічыцца форма «Горадзен», засведчаная як «Городенъ» у летапісных запісах пачынаючы ад XII ст.[4]

Блізкім чынам у тыя часы мусіла называцца і Гараднічанка, ля ўтоку якой з Нёманам узнік горад. Так жа сама ад назваў невялікіх прытокаў буйных рэк пайшлі і назвы Віцебска, Гомеля, Бабруйска, Дзісны і інш. паселішчаў, першапачаткова ўзніклых на сутоку.

«Горадзен» — гідронім балцка-літоўскага паходжання. Такі ж корань таксама ў літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, Gardauņa[5]. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)[6].

Гэта пацвярджаецца і формай Gar̃dinas (Гардзінас), якая захавалася ў літоўскім маўленні аўтахтонных насельнікаў рэгіёна. Рэчка з дакладна такой жа назвай працякае на паўднёва-заходняй ускраіне літоўскага Панявежа[7].

Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)[8]. Ад яго таксама і літоўскае gardas «загарода (для свойскай жывёлы)», праславянскае *gordъ «горад (агароджанае месца)».

Назва Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), Габ’я (прыток Дзясны) якія ўрэшце ўзыходзяць да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць», *ghabh «хапаць, браць»[9]. Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[10].

Значэнне назвы ракі можна перадаць як «Звілістая, кружлівая (рака)».

Заўвагі правіць

  1. Хімічны маніторынг стану ракі Гараднічанка
  2. У Гродна вада ў рацэ Гараднічанка паступова ператвараецца ў балота Архівавана 19 чэрвеня 2011.
  3. Рэчка, якая стала ручаем Архівавана 4 сакавіка 2016.
  4. Швед В. В. и др. Гораден. Рассказы из истории города (10 век — середина 16 века) = Горадзен. Аповеды з гісторыі горада (10 ст. — сярэдзіна 16 ст.). — Гродно, 1996. — 60 с.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.
  6. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293.
  7. http://ezerai.vilnius21.lt/gardinas-v10343.html
  8. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.
  9. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 359—360, 368—369, 407—408.
  10. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.