Матагуа

(Пасля перасылкі з Рака Матагуа)

Матагуа (ісп. Motagua) — рака ў Гватэмале, найбуйнейшая рака краіны. Бярэ пачатак у заходніх высакагорных раёнах Гватэмалы, дзе яе таксама называюць Рыа-Грандэ, далей працякае на ўсход, дзе ўпадае ў Гандураскі заліў.[1] Апошнія некалькі кіламетраў ракі з'яўляюцца часткай мяжы паміж Гватэмалай і Гандурасам. Басейн ракі займае плошчу 12 670 км² і з'яўляецца найбуйнейшым у Гватэмале.

Матагуа
ісп. Motagua
Рака Матагуа падчас сухога сезону
Рака Матагуа падчас сухога сезону
Характарыстыка
Даўжыня 486 км
Басейн 16 100 км²
Расход вады 208,7 м³/с
Вадацёк
Выток Quiché Department[d]
 • Месцазнаходжанне Гватэмала (Кічэ, Баха-Верапас)
 • Каардынаты 14°56′56″ пн. ш. 91°00′32″ з. д.HGЯO
Вусце Атлантычны акіян
 • Месцазнаходжанне каля Пуэрта-Барыяс
 • Каардынаты 15°44′40″ пн. ш. 88°16′00″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма [[Атлантычнага акіяна|Атлантычнага акіяна]]
Краіны
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рака працякае ў даліне, у якой знаходзіцца адзіная крыніца нефрыту ў Цэнтральнай Амерыцы, таму рака была важным гандлёвым маршрутам у дакалумбаву эпоху. Горад мая Кірыгуа знаходзіцца недалёка ад паўночнага берага ракі, таксама тут выяўлены і некалькі больш дробных паселішчаў.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць