Мурат

(Пасля перасылкі з Рака Мурат)

Мурат (турэцк.: Murat Nehri, Мурад, Усходні Еўфрат, Арацані — арм.: Արածանի) — рака, якая цячэ па Армянскім нагор'і ў Турцыі, найважнейшы прыток Еўфрата.

Мурат
тур. Murat Nehri
Від на Мурат з космасу
Від на Мурат з космасу
Характарыстыка
Даўжыня 722 км
Басейн 40 000 км²
Вадацёк
Выток На поўнач ад азёры Ван ля гары Арарат
 • Вышыня 3060 м
 • Каардынаты 39°22′54″ пн. ш. 43°18′52″ у. д.HGЯO
Вусце рака Еўфрат
 • Каардынаты 38°52′29″ пн. ш. 38°47′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Еўфрат → Шат-эль-Араб[d] → Персідскі заліў
Краіна
physical
Мурат
Мурат
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мурат бярэ пачатак у гарах усходняй Турцыі паблізу гары Арарат і цячэ па доўгай і вузкай даліне Армянскага нагор'я. Даўжыня ракі складае 722 км, плошча басейна каля 40 тыс. км². Узровень вады моцна вагаецца, узнімаючыся ў вясновае разводдзе (у красавіку-маі) і застаючыся нізкім у астатні час. Рака несуднаходная, зімой ўчасткамі замярзае.