Нарва (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Нарва)

Нарва, Нарова (эст.: Narva jõgi) — рака на мяжы Эстоніі і Ленінградскай вобласці Расіі. Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера і злучае яго з Фінскім залівам.

Нарва
руск. Нарва, эст. Narva
Характарыстыка
Даўжыня 77 км
Басейн 56 200 км²
Расход вады 399[1] м³/с
Вадацёк
Выток Чудска-Пскоўскае возера
 • Вышыня 30 м
 • Каардынаты 58°59′14″ пн. ш. 27°43′49″ у. д.HGЯO
Вусце Нарвскі заліў
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 59°28′12″ пн. ш. 28°02′36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нарвскі заліў
Краіна
Код у ДВР 01030000412104100000010
physical
Нарва (рака)
Нарва (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этымалогія правіць

Паходжанне назвы не вядома, паводле найбольш распаўсюджанай думкі — ад вепскага слова, якое абазначае вадаспад ці цячэнне.

Геаграфія правіць

Выцякае з Чудска-Пскоўскага возера каля вёсак Васкнарва (Эстонія) і Скам’я (Расія). Уніз па цячэнні ёсць яшчэ некалькі меншых вёсак, але да горада Нарвы берагі ракі пераважна лясістыя і забалочаныя. На рацэ пабудаваны дамбы ў Нарве і Івангорадзе і створана Нарвенскае вадасховішча даўжынёй 38 км. Нарва ўпадае ў Нарвенскі заліў каля горада Нарва-Йыэсуу.

Найбуйнейшы прыток Нарвы — рака Плюса, упадае ў яе ў раёне Нарвенскага вадасховішча.

Нарвенскі вадаспад правіць

Паміж Нарвай і Івангорадам рака Нарва цячэ праз Балтыйска-Ладажскі ўступ і ўтварае Нарвенскі вадаспад, які некалі быў адным з буйнейшых у Еўропе[2].

Зноскі

  1. Narva at Narva-Ges, UNESCO: Water resources
  2. (Estonian) Suuroja, Kalle (2005). Põhja-Eesti klint. Eesti Geoloogiakeskus. ISBN 9985-815-53-X.