Сегура

(Пасля перасылкі з Рака Сегура)

Сегура (ісп.: Segura, лац.: Thader) — рака на паўднёвым усходзе Іспаніі.

Сегура
ісп. Segura, лац. Thader
Характарыстыка
Даўжыня 325 км
Басейн 19 525 км²
Расход вады 26,3 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Fuente Segura[d]
 • Вышыня 1413 м
 • Каардынаты 38°05′30″ пн. ш. 2°41′59″ з. д.HGЯO
Вусце Міжземнае мора
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 38°06′45″ пн. ш. 0°38′18″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Міжземнае мора
Краіна
physical
Сегура
Сегура
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бярэ пачатак у правінцыі Хаэн у мястэчку Сант'яга-Пантонес, працякае праз гарады Каласпара, Сьеса, Мурсія, Арыуэла, Рахалес і ўпадае ў Міжземнае мора каля горада Гвардамар-дэль-Сегура ў правінцыі Алікантэ. Асноўныя прытокі: Мунда, Альхарабэ, Мула, Санганера, Бенамор і Гуадалентын.

Сегура звычайна знаходзіцца ў стане засухі, аднак, час ад часу, на рацэ здараюцца паводкі з-за праліўных дажджоў, якія здараюцца раз у 6-9 гадоў, заўсёды ўвосень.