Танана

(Пасля перасылкі з Рака Танана)

Та́нана (англ.: Tanana River) — рака на Алясцы (ЗША), левы прыток ракі Юкан.

Танана
англ. Tanana River
Рака Танана каля горада Фэрбанкс
Рака Танана каля горада Фэрбанкс
Характарыстыка
Даўжыня 916 км
Басейн каля 114 тыс. км²
Расход вады 1,184 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток Чызана
 • Месцазнаходжанне горы Урангеля 63°02′57″ пн. ш. 141°51′52″ у. д.HGЯO
 • Каардынаты 63°02′57″ пн. ш. 141°51′52″ з. д.HGЯO
Вусце рака Юкан
 • Месцазнаходжанне каля горада Танана
 • Каардынаты 65°09′30″ пн. ш. 151°58′36″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Юкан → Берынгава мора
Краіна
Рэгіён Аляска
physical
Танана
Танана
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і гідралогія правіць

Даўжыня ракі 916 км, плошча вадазбору 113 959 км². Сярэдні расход вады 1172 м³/с. Суднаходная на 360 км уверх ад вусця.

Выток Тананы знаходзіцца ў гарах Урангеля ва ўсходняй Алясцы — паўночным адгор’і Кардыльераў. Утвараецца пры зліцці рэк Чызана і Набесна. З памежнага раёна з тэрыторыяй Юкан (Канада) цячэ на паўночны захад амаль паралельна Аляскінскай трасе. У цэнтральнай Алясцы працякае па нізіннай балоцістай мясцовасці пакрытай яловымі лясамі, вядомай як Даліна Танана. У Даліне Танана рака прымае некалькі вялікіх прытокаў, у іх ліку Ненана, Чэна і Дэльта, і ўтварае шмат рукавоў і старыц. Працякае на поўдзень ад горада Фэрбанкс. Упадае ў Юкан каля горада Танана. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў, у сярэднім і ніжнім — старыц і рукавоў[1].

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 418. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 552. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 418. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць