Тунджа

рака ў Балгарыі і Турцыі
(Пасля перасылкі з Рака Тунджа)

Ту́нджа (балг.: Тунджа, турэцк.: Tunca) — рака ў Балгарыі і Турцыі, левы прытока ракі Марыца.

Тунджа
балг. Тунджа, тур. Tunca
У горадзе Ямбал
У горадзе Ямбал
Характарыстыка
Даўжыня 390 км
Басейн 8 429 км²
Расход вады 39,7 м³/с (на мяжы Балгарыі і Турцыі)
Вадацёк
Выток Балканскія горы
 • Месцазнаходжанне Балканскія горы
 • Вышыня 1940 м
 • Каардынаты 42°43′49″ пн. ш. 24°58′02″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Марыца
 • Месцазнаходжанне каля Эдырнэ (Турцыя)
 • Вышыня 32 м
 • Каардынаты 41°39′41,40″ пн. ш. 26°33′44,3″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 504 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Марыца → Эгейскае мора
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 390 км, з іх на тэрыторыі Балгарыі 350 км. Плошча вадазбору 8429 км² (7884 км² з іх у Балгарыі). Рака бярэ пачатак на паўднёвых схілах Балканскіх гор, працякае па Казанлыкскай катлавіне і Фракійскай нізіне, упадае ў Марыцу каля горада Эдырнэ (Турцыя).

Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 м/км. Сярэднегадавы расход вады на мяжы з Турцыяй 39,7 м³/с. Прымае сцёк з больш за 50 прытокаў. На рацэ вадасховішчы[1] імя Г. Дзмітрава і Жрэбчава, гарады Елхава, Слівен, Ямбал (Балгарыя) і Эдырнэ (Турцыя) і інш.

Зноскі

  1. Тунджа // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць