Яйва (рака)

(Пасля перасылкі з Рака Яйва)

Яйва — рака ў Пермскім краі Расіі, левы прыток Камы. Даўжыня 304 км, плошча басейна 6250 км². Бярэ пачатак з хрыбта Кваркуш, упадае ў Камскае вадасховішча. Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Сярэдні расход вады за 87 км ад вусця 88 м³/сек. Замярзае ў другой палове кастрычніка — пачатку лістапада, раскрываецца ў канцы красавіка — пачатку мая. Сплавінная. Суднаходная на 15 км ад вусця. На Яйве — пасёлак Яйва.

Яйва
руск. Яйва
Агаленне пясчанікаў на правым беразе Яйвыpx
Характарыстыка
Даўжыня 304 км
Басейн 6 250 км²
Расход вады 88 ± 0,001 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Паўночны Урал
 • Вышыня вышэй 645,3 м
 • Каардынаты 59°49′20″ пн. ш. 58°38′56″ у. д.HGЯO
Вусце Кама
 • Месцазнаходжанне Камскае вадасховішча, 879 км па левым беразе
 • Вышыня 108,2 м
 • Каардынаты 59°18′38″ пн. ш. 56°41′09″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,0 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Кама → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіён Пермскі край
Код у ДВР 10010100912111100006997
physical
Яйва (рака)
Яйва (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце