Ракітніцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ракі́тніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ракітніца.

Ракітніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жабінкаўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ракітніца
Дата ўтварэння 4 студзеня 1965
Насельніцтва (2019) 1 940
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 4 студзеня 1965 года як Пятровіцкі сельсавет у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Пятровічы ў складзе 8 населеных пунктаў (Булькова, Дзяглі, Задзерць, Замошаны, Пятровічы, Ракітніца, Стрыганец і Федзькавічы), якія ўваходзілі ў склад Рагозненскага сельсавета[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Жабінкаўскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Каралін[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. 6 верасня 2000 года сельсавет перайменаваны ў Ракітніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Ракітніца.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1645 чалавек[4], з іх 85,7 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 5,4 % — украінцы, 0,7 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 1940 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 20. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.