Раман Іванавіч Мельнік

Раман Іванавіч Мельнік (29 мая 1964, Моршын, Стрыйскі раён, Львоўская вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Палкоўнік міліцыі. Кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска (з 2021).

Раман Іванавіч Мельнік
кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска
з 18 чэрвеня 2021
Нараджэнне 29 мая 1964(1964-05-29) (59 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць міліцыянер
Ваенная служба
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Узнагароды
медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 29 мая 1964 года ў п. Моршын Стрыйскага раёна Львоўскай вобласці[1].

Скончыў Новараздольскі політэхнічны тэхнікум, Львоўскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі і начсаставу МУС СССР, а таксама Акадэмію міліцыі МУС Беларусі[1].

У органах унутраных спраў з 1985 года. Служыў на розных пасадах у Стрыйскім ГАУС Львоўскай вобласці і Заводскім РУУС Мінска. У 1985 годзе пазваёміўся ў Моршыне з будучай жонкай, Таццянай, праз два гады яны ажаніліся.

Займаў пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, кіраваў Фрунзенскім РУУС Мінска, знаходзіўся на пасадах намесніка і першага намесніка начальніка МДУ ДА МУС, намесніка начальніка МГБ ГУУС, першага намесніка начальніка ГУАПП МГБ МУС — начальніка ўпраўлення прафілактыкі.

З 2012 года да 28 мая 2021 года працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Беларусі, пасля чаго сышоў у адстаўку са службы ў праваахоўных органах[1].

18 чэрвеня 2021 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска[2]

Узнагароды правіць

Зноскі