Раман Барысавіч Даброцін

савецкі хімік-неарганік

Раман Барысавіч Даброцін (28 кастрычніка 1928Ленінград, Расія — 6 лютага 1980) — хімік-неарганік. Доктар хімічных навук (1971), прафесар.

Раман Барысавіч Даброцін
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1928(1928-10-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лютага 1980(1980-02-06) (51 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1971)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт).

Працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце (1967—1973, загадчык кафедры фізічнай і калоіднай хіміі), Ленінградскім дзяржаўным універсітэце (да 1967 і з 1973, у 1973—1980 — дырэктар Музея-архіва Д. І. Мендзялеева, адначасова ў 1977—1980 — загадчык кафедры неарганічнай хіміі).

Навуковыя інтарэсы: канцэптуальныя сістэмы хімічных навук; філасофія хіміі; гісторыя хіміі; жыццё і дзейнасць Д. І. Мендзялеева; тэрмахімічныя і тэнзіметрычныя даследаванні індывідуальных рэчываў і сумесей; удасканаленне методыкі выкладання хіміі.

Бібліяграфія правіць

  • Энергетика форм химических соединений и периодический закон : автореферат диссертации … доктора химических наук : 02.070 / Добротин Р. Б. ― Минск, 1970.
  • Ранний период научной деятельности Д. И. Менделеева как этап на пути к открытию периодического закона : автореферат диссертации … кандидата химических наук / Р. Б. Добротин. — Ленинград, 1953.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кафедра физической и коллоидной химии // Белорусский государственный технологический университет, 1930—1995. — Минск, 1996. — С. 242—250. — В содержании о Добротине Р. Б.