Раман Бохвіц (каля 1843—1939) — арыстакрат, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Раман Бохвіц
Радван
Радван
Нараджэнне каля 1843
Смерць 1939
Месца пахавання
Род Бохвіцы[d]
Бацька Фларыян Бохвіц
Маці Паўліна з Маеўскіх[d]
Веравызнанне каталіцтва
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Раман Бохвіц, 1856-59

Паходзіў са шляхецкага роду Бохвіцаў герба «Радван», якія аселі на Наваградчыне і Міншчыне, сын Фларыяна (1799—1856), уладальніка маёнтка Вашкоўцы, вядомага рэлігійнага пісьменніка, і Паўліны Маеўскай, пляменніцы маці Адама Міцкевіча. Маці ў 1861 г. мела дачыненне да дзейнасці таварыства, якое прапагандавала неабходнасць навучання для сялянскіх дзяцей, ліставалася з паўстанцам Вікенціем Клімовічам. Меў братоў Яна Отана (1835—1915), удзельніка паўстання 1863 г. — кіраўніка акругі, і Люцыяна (памёр да лістапада 1864). Каталік паводле веравызнання.

Каля 1870 г. ажаніўся з Казімірай, якая памерла ў 1875 г. З гэтага часу маёнтак Падароск перайшоў ва ўласнасць Бохвіцаў і заставаўся ў іх да пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля смерці першай жонкі Бохвіц у 1880 г. ажаніўся з яе роднай сястрой Альжбетай Чачот.

У час паўстання, з 4 красавіка да сярэдзіны чэрвеня 1863 года, знаходзіўся сярод паўстанцаў у атрадзе Янкі Каваля, узначальваў невялікі аддзел у складзе шасці чалавек, затым адышоў ад паўстання і 22 верасня 1863 г. з’явіўся да ўладаў. Трапіў пад следства Мінскай губернскай следчай камісіі, якая разглядала ягоную справу з 2 лютага 1864 г. да 16 студзеня 1865 г. Паводле рашэння часовага палявога аўдытарыята ад 15 сакавіка 1865 г. і канфірмацыі галоўнакамандуючага Віленскай вайсковай акругі Патапава Бохвіц быў асуджаны на чатырохмесячнае зняволенне ў турме з далейшым утрыманнем пад пільным паліцэйскім наглядам.

Ягоны фотаздымак, выкананы ў Кракаве ў 1860 г., на якім Бохвіц выяўлены ў польскім кунтушы, трапіў у справы следчай камісіі і стаў прычынай разбіральніцтва за распаўсюджванне патрыятычных выяваў.

Спасылкі правіць