Раман Генадзевіч Раманоўскі

Раман Генадзевіч Раманоўскі (нар. 30 красавіка 1971) — беларускі дыпламат. Кандыдат гістарычных навук (2006).

Раман Генадзевіч Раманоўскі
Пасол Беларусі ў Інданезіі[d]
з 20 лістапада 2023
Папярэднік Валерый Георгіевіч Калеснік
Нараджэнне 30 красавіка 1971(1971-04-30) (53 гады)
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2006)
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Працаваў начальнікам аддзела ЗША і Канады упраўлення Амерыкі, начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскай супрацы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. З 2014 — саветнік-пасланец Пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы.

Працаваў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС.

20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія і па сумяшчальніцтву ў Малайзіі, Рэспубліцы Сінгапур і Рэспубліцы Філіпіны[1].

Зноскі

Спасылкі правіць